Памы́лка ’няправільнасць у дзеяннях, учынках, выказваннях, думках і г. д.; няправільнае напісанне слова’. Суфіксальны (суф. ‑к‑) дэрыват ад памыляцца < мыляцца (гл.).
Памы́льніцы, гл. памы́дліны (Сл. ПЗБ). Ад мыльны конфіксным шляхам словаўтварэння.
Памы́сны ’жаданы, згодны з думкамі, удалы, шчаслівы’ (ТСБМ), памы́сна ’добра, шчасліва’ (Сцяшк. Сл.), ’з намерам’ (Сл. ПЗБ). З польск. pomyślny ’удачны, шчаслівы, паспяховы’.
◎ Памэ́дзганы ’забруджаны’ (Сцяшк. Сл.). Кантамінацыя павэдзганы < вэдзгаць (гл.) і мазаць.
◎ *Памя́г, помпе, помʼяг ’воблака, хмарка’ (ТС), пожаг ’тс’ (Нік.), помяждк ’тс’ (ТС). Бел.-укр. ізалекса: укр. палес. помег, помиаг, помежок, помижок, помигі, пимег, помеж, пануе, пажа, памугʼі ’воблака, хмара’ (Ніканчук, Бел.-укр. ізал., 61). Фармальна належыць да мяенуць, смяелы (гл.). Калі прыняць пад увагу укр. форму помуеі і магчымасць чаргавання галосных у мяенуць і смуглы (гл. Фасмер, 3, 695), то можна было б супаставіць з чэш. smuga ’воблака (цёмнае), хмара’, г. зн. першапачаткова «задымленае» (гл. Махэк, 562).
Памяло́ ’венік з яловых, сасновых, бярозавых галінак, надзеты на палку, для вымятання або абмятання чаго-н.’ (ТСБМ), памело́ (ТС), памяла́, памяло́, помыло́ (Сл. ПЗБ) ’тс’. Рус. помело́ ’тс’, укр. помело́ ’мятла, памяло’, польск. pomiotło, чэш. pometlo. Да месці, мяту (гл.) з суф. ‑lo.
◎ Памяльні́к 1 ’памяло для прачысткі коміна’ (Сл. ПЗБ;*КЭС, навагр.), ’малады хваёвы лес’ (КЭС, навагр.), памельнік ’малады сасоннік-самасейка; густое дробналессе, кусты’ (Яшк., стол.), помельнік ’тс’ (ТС). Рус. арханг. помельник ’памяло; хваёвыя галінкі на памёлы’. Да памяло (гл.).
◎ Памяльні́к 2 ’месца каля печы, дзе ставяць венік, качаргу і інш.’ (З нар. сл., шчуч.). Гл. памяльнік©.
◎ Памя́ля, помелья ’дробная кастрыца’ (Сл. ПЗБ). Ад памяць < мяць (гл.) з суф. -ля, у другім выпадку ўскладненага суф. зборнасці ‑ja (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 53, 204). ‑Е‑ у слове помелья, відаць, пад уплывам мелкі.
Памянша́емае ’ў матэматыцы — назва ліку, ад якога адымаюць другі лік’ (ТСБМ, Нас.). Да памяншаць < менш. Паводле Крукоўскага (Уплыў, 116), калька рус. уменьшаемое < уменьшать.
Памяра́нец ’субтрапічнае вечназялёнае цытрусавае дрэва з аранжава-чырвонымі пладамі; плод гэтага дрэва’ (ТСБМ). З рус. помера́нец ’тс’ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 89), якое ў рус. мове запазычана з ням. Pomeranze ’горкі сорт апельсінаў’ ад італ. pomo ’яблыкі’ і arancia ’апельсін’. Апошняе слова з перс. (Мацэнаўэр, 280; Клюге-Гётце, 452; Фасмер, 3, 322).