Ва́ратак ’вар’ (Жд.), вара́так ’тс’ (Сцяшк. МГ). Рус. вароток, вареток, вараток, варяток ’кіпецень’ (Даль, 1, 166). Да варыць ’кіпяціць’ па мадэлі кіпяток (Фасмер, 1, 274, 276; Міклашыч, 381).
Варата́р (БРС). Калька з рус. вратарь.
Варатня́ ’адна палавіна дзвярэй ці варот’ (Шат.). Да вароты.
Варато́к 1 ’ворат у шахце для падымання вугалю’ (КТС). Да ворат (гл.).
Варато́к 2 ’частка шкуры, як і пашына, лапа, пры раскроі’ (КЭС). Да ворат < ст.-рус. воротъ ’шыя’.
Варахава́ты ’непрасохлы’ (КТС); ’варахаватае сена’. Магчыма, перанос значэння ’сена непрасохлае < сена, якое трэба варушыць’. Тады варахаваты да прасл. *vorxъ‑, *vьrxъ‑ (Фасмер, 1, 355; Брукнер, 601, дзе падаюцца бел. во́рох ’шум’, поворохаць ’разбураць’, воро́х ’трэск’). Параўн. варо́хаць ’варочаць з шорахам, рабіць шорах’, ворах ’шорах, шум; пераварот, нарушэнне парадку’ (Нас.).
Варахо́бкі ’старыя малавартасныя рэчы’ (КЭС): «збірай свае варахопкі ды ідзі вон з хаты». Да *ворох ’куча, груда’ і суфіксаў ‑oba‑ і ‑ък. Аб суфіксацыі ‑oba‑ гл. SP, 1, 61–62. Пра *ворох Фасмер, 1, 355; Шанскі, 1, В, 168–169. -
Вараца́кі ’ваніты’ (лаг., КЭС). Да вараціць (?).
Вараца́ць ’ванітаваць’ (КСП, Касп.). Магчыма, звязана з вараціць наступным чынам: вараціць > варацакі > варацаць.
Вараці́ла 1 ’вал у варштаце ткацкім’ (КЭС, Тарнацкі, Studia, Дразд., Клім.), варацідла ’частка ткацкага станка’ (КТС); ’навой’ ’тс’ (Шатал.). Рус. воротило, укр. воротило, балг. вра́тило, серб.-харв. вра̀тило. Агульнаслав. тэрмін ад дзеяслова *вараціць ’круціць’ < *vьrtěti, *vortiti.
Вараці́ла 2 ’дзелавы чалавек’ (КСП), варацідла ’дзялок’ (КТС). Да варочаць (справамі), вараціць.