Ваш. Ст.-рус., ст.-слав. вашь, рус., укр. ваш, польск. wasz, чэш. váš, серб.-харв. ваш, балг. ваш і г. д. Слав. *vašь ’ваш’. З *vōsio‑ (да і.-е. *vōs, звязанага са слав. *vy ’вы’, *vasъ ’вас’). Гл. Фасмер, 1, 281.
Вашава́ць ’глыбока рыць’ (Шат.); ’калыхаць’ (Сцяц.), вашаваць|вайшаваць ’цяжка працаваць; падымаць, варочаць; калыхаць; рыць зямлю (аб свіннях)’. Параўн. польск. waszować ’выцягваць з вады бярвенні пры сплаве лесу’ і літ. vašúoti ’рваць, торгаць кручком; біць’ (гл. Весці АН БССР, 1969, № 4, 130).
Вашэ́ць ’вашэць, ягомасць, ваша мосць’ (Бяльк.), ва́шэць ’тс’ (Нас., Бесар., Шпіл.), вашаць (Шат., Гарэц.), вашаць, вашэць (Яруш.). Укр. ва́шець ’тс’, рус. дыял. (зах.) ва́шец. Запазычанне з польск. waszeć ’тс’ (а гэта скарачэнне з wasza miłość; гл. Брукнер, 603).