Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Ваб ’вабенне птушак’ (Федар.); ’паляванне з рогам на дзічыну’ (КТС), ваба ’прынада, спакушэнне’ (БРС, Гарэц.). Прасл. утварэнне ад *vabiti, параўн. польск. wab ’прынада; вабік’, серб.-харв. ва̑б, ва́ба ’прынада, покліч’, славен. vab ’прынада’.

Ва́ба. Гл. ваб.

Вабга́ць ’уціснуць, умясціць’ (Касп.). Да бгаць. Словаўтварэнне можна тлумачыць, відаць, аналогіяй з вапхаць ’умясціць, уціснуць’. Параўн. рус. зах.-бранск. вабгать ’уціснуць, скласці’, укр. бгати ’складваць, упіхваць’.

*Ва́бенне, ва́бене ’вабік’ (Сцяшк. МГ). Да вабіць. Канкрэтнае значэнне прылады развілося, відаць, у дыялектнай мове.

Ва́бік1 ’адкрытая скрыначка, якая ставіцца на дрэве для лоўлі пчол’ (Сцяшк. МГ, Мат. Гом., Мат. Гродз., З нар. сл.), вабык ’вулей з калоды ў лесе’ (Анох.). Да вабіць (гл.). Гл. таксама вабіла.

Ва́бік2 свісток для прынаджвання дзікіх птушак’ (БРС, Інстр. II). Рус. вабик, польск. wabik. Да вабіць (гл.). Гл. таксама вабіла.

Ва́біла ’свісток для прынаджвання дзікіх птушак’ (КЭС, Інстр. II). Рус. вабило, в.-луж. wabidło ’вабік’, н.-луж. wabidło ’тс’, славац. vábidło ’прынада’, балг. ваби́ло ’сродак для вабення’, серб.-харв. ва́било. Прасл. утварэнне ад *vabiti.

Ва́більшчык (БРС). Да вабіць з фармантам ‑ільшчык (параўн. грабільшчык, падавальшчык) або да вабіла з фармантам ‑шчык (параўн. тачыльшчык). Гл. вабіць, вабіла.

Ва́біць1 ’прынаджваць, прыцягваць, клікаць’ (БРС, Яруш., Гарэц.); ’свістаць для прынаджвання дзікіх птушак’ (Інстр. II); ’зводзіць, выклікаць’ (Гарэц.), вабіцца ’ісці на прынаду, спакушацца’ (Гарэц.). Рус. вабить, укр. вабити, польск. wabić, в.-луж. wabić, н.-луж. wabiś, чэш. vábiti, славац. vábiť, макед. ваби, балг. ва́бя, серб.-харв. ва́бити, славен. vabiti, ст.-слав. вабити. Прасл. *vabiti ’крычаць’. Згодна з адной версіяй (Развадоўскі, Wybór, 2, 157), праславянскае слова суадносіцца з гоц. wōpjan, ст.-ісл. оéра ’крычаць, лемантаваць’ і інш. Гл. яшчэ Праабражэнскі, 1, 61; Траўтман, 333–337; Скіт, 706; Покарны, 1109; Рудніцкі, 1, 287; Фасмер, 1, 263; БЕР, 1, 110; Махэк₂, 673; Скок, 3, 557. Згодна з іншай версіяй, праслав. *vabiti было непасрэдна звязана з назвай паляўнічай прылады (пасткі) і мела першапачаткова значэнне ’заманьваць птушку ў пастку’, адкуль пазней развілося значэнне ’прынаджваць птушку голасам’. Параўн. паралелі да *vabiti: ст.-інд. ubhnā́ti ’звязвае’, ст.-грэч. ὕφος ’сетка’, лац. lасеге ’вабіць’ і laquens ’сіло, пятля’, ст.-в.-ням. spanan ’вабіць’ і ст.-англ. spannan ’звязваць’ (Мартынаў, Лекс. взаим., 190–191).

Ва́біць2 ’марнаваць час; забаўляць’, вабіцца ’затрымлівацца; забаўляцца, гуляць’, ваблены ’марудны’ (Яўс.). Узнікла ў выніку метатэзы: бавіць > вабіць, што пацвярджаецца поўным супадзеннем семантыкі абодвух дзеясловаў.

Ва́бкі ’лёгка прынаджвальны; схільны прыцягваць, спакушаць’ (Гарэц.), вабка ’прыцягальна’ (Др.-Падб., 24), вабка ’спакушальны’ (Гарэц.). Да вабіць (гл.).

Ва́блівы ’заманлівы, прыцягальны’ (Гарэц., Др.-Падб.). В.-луж. wabliwy, серб.-харв. вабљив, прасл. *vablivъ < *vabiti.