*Вамі́т, воміт ’рвота, ваніты’ (КЭС). З польск. womit ’тс’ < лац. vomitio ’тс’ (Кюнэ, Poln., 115; Брукнер, 630). Пераход м > н у ванітаваць (гл.) Кюнэ тлумачыць народна-этымалагічным збліжэннем (з *ваняць?). Гл. Рудніцкі, 1, 475.
Вампі́р ’крывасмок, міфалагічная істота’ (КТС). Ва ўсходнеславянскія мовы слова трапіла з французскай або нямецкай. Франц. vampire і ням. Vampir узыходзяць да слав. кораня *ǫpirь; параўн. рус. упырь, польск. upiór ’тс’ (Фасмер, 1, 127; Шанскі, 1, В, 16; БЕР, 1, 117; Рудніцкі, 1, 306; Скок, 3, 564; Брукнер, 594; Махэк₂, 669).
Вампі́р-трава ’пэўны від травы’ (КТС), вампір (заал.) ’тс’ (БРС). Перанос назвы вампір (гл.) на расліну.