Ванітава́ць ’рваць’ (БРС, Інстр. II, Федар., 1, Янк. БП, Шн., 2, КТС). З польск. wonitować < womitować ’тс’, якое ад лац. vomere (Брукнер, 630). Параўн. літ. vémti ’ванітаваць, рваць’, лат. vēmiens ’рвота, ваніты’. Гл. ваміт.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)