Вашэ́ць ’вашэць, ягомасць, ваша мосць’ (Бяльк.), ва́шэць ’тс’ (Нас., Бесар., Шпіл.), вашаць (Шат., Гарэц.), вашаць, вашэць (Яруш.). Укр. ва́шець ’тс’, рус. дыял. (зах.) ва́шец. Запазычанне з польск. waszeć ’тс’ (а гэта скарачэнне з wasza miłość; гл. Брукнер, 603).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)