Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Таўсту́шнік ’таемнік, Lathraea squamaria L.’ (Бейл.). Да тоўсты (гл.), аднак матывацыя няясная.

Таўсты́ ’тоўсты’ (докш., Янк. Мат.; Касп., Сл. ПЗБ), ’вялікі’ (Жд. 1). Гл. то́ўсты.

Таўха́ць ’штурхаць, піхаць’ (ТСБМ, Нас., Касп., Некр. і Байк.), талха́ць ’штурхаць’ (шарк., лёзы., ЛА, 2), то́ўхаць ’тс’ (Ласт.), таўха́цца ’штурхацца’ (Байк. і Некр., Касп.), товхына́ты ’штурхаць’ (жабін., ЛА, 2), сюды ж таўхну́ць ’піхнуць, штурхануць’ (Сл. ПЗБ, Яўс.), таўхану́ць ’тс’ (Бяльк., Рам. 3, Сержп. Прымхі), талхану́ць ’тс’ (Сл. ПЗБ). Карскі (2–3, 38) бачыў тут змененую аснову *tъl̥k‑ (гл. таўкаць, таўкці), магчыма, пад уплывам іншых гукапераймальных дзеясловаў тыпу бахаць, тахаць, тарарахаць і пад. Параўн. талахкаць, талохнуцца, гл.

Таўхе́ль — выклічнік для перадачы штуршка, удара кулаком (ТСБМ, Байк. і Некр., ЭШ, рук., Мат. Маг. 2), таўхе́ць ’тс’ (ЭШ, рук.), таўхе́нь ’тс’, ’штурханец, выспятак’ (Нас., Байк. і Некр., Ласт.), таўха́ль ’кухталь’ (Жд. 1), ’штуршок, удар (рукой у спіну)’ (бялын., Янк. Мат.). Да таўхну́ць, таўхаць (гл.) з рознымі экспрэсіўнымі нарашчэннямі, параўн. таўкель, гл.

Таўчы́ ’здрабняць; мяць’, ’біць, збіваць; штурхаць’, ’вытоптваць’ (ТСБМ, Нас., Некр. і Байк., Касп., Федар. 4, Ласт., Шат., Стан.), ’біць’ (Жд. 3), ’выціскаць мёд з сотаў’ (круп., слуц., ЛА, 1), товчы́ ’апрацоўваць таўкачом, штурхаць’ (бяроз., драг., кобр., іван., стол., ЛА, 2), таўчы́ і тоўч ’тс’ (Бяльк.), тоўч ’тс’ (Растарг.): тоўч кросны ’апрацоўваць аснову (кроснаў)’ (мсцісл., Жыв. сл.), ст.-бел. толчи, товчи ’біць, таўчы’ (пач. XVI ст., КГС), толчи ’гучаць, раздавацца’ (?): голос милостника моего толчетъ (Альтбаўэр); сюды ж таўчы́ся ’біцца, грукаць’ (Барад.), ’знаходзіцца ў цеснаце; сноўдацца без справы’, ’круціцца на адным месцы (пра насякомых, птушак)’ (ТСБМ, Шымк. Собр.), ’патрабаваць спарвання (пра жывёл)’ (Касп.), ’гайняваць, знаходзіцца ў стане цечкі (пра ваўкоў)’ (валож., воран., слонім., ЛА, 1), ’бесперастанку працаваць, завіхацца’ (шчуч., Сл. ПЗБ), ’забаўляцца, гуляць, дурэць’ (брасл., Сл. ПЗБ), таўчы́са ’штурхацца; рабіць што-небудзь, увіхацца’ (ст.-дар., ЖНС); тоўчы́са ’тс’ (ТС), товчы́са ’штурхацца’ (стол., ЛА, 2), товчы́сʼе ’тс’ (Вруб.), товчы́ся ’тс’ (кам., ЛА, 2), товчы́сь ’тс’ (іван., бяроз., ЛА, 2). Укр. дыял. товчи́, рус. толо́чь, толчы́, стараж.-рус. тълчи, толочи ’біць, таўкці’, польск. tłuc, чэш. tlouci, славац. tľcť, в.-луж. tołc, н.-луж. tłuc, палаб. tauet, славен. tólči, серб.-харв. тући, балг. дыял. тълча́, то́лчем, макед. толче, ст.-слав. тлъшти, тлѣшти ’біць, таўкці, расціраць’. Прасл. *teltʼi ’тс’ (Сной у Бязлай, 4, 193), роднаснае прасл. *telkti, *tolkti ’тс’, гл. таўкці; параўн. кантамінаванае товкчи́ ’абточваць (проса, ячмень); таўчыся на сонцы (пра камароў, мошак)’ (Горбач, Зах.-пол. гов.). Гл. таксама Фасмер, 4, 73–74; Шустар-Шэўц, 1512. Параўн. талоць, гл.

Таўшчыня́ ’велічыня папярочнага сячэння прадмета’; ’паўната, сытасць’ (ТСБМ, Касп., Некр. і Байк., Сл. ПЗБ), таўшчына́ ’тоўстасць’ (Растарг.), таўсціня́ ’тс’ (в.-дзв., лаг., віл., малады, Сл. ПЗБ; Варл.; ашм., Стан.; мёрск., Нар. словатв.), товшчына́ ’тс’ (Вруб.), тоўшчына́ ’тс’, ’таўстуха’ (ТС). Варыянтнасць фіналі слова, магчыма, звязана з адрозненнем зыходнай формы прыметніка таўсты́ і то́ўсты, гл. Параўн. таніня і таніна, гл.

Таўшчы́р ’вельмі тоўстае нешта’ (Скарбы), тэ́ўшчар ’тоўсты’ (Сцяц. Сл.). Экспрэсіўнае ўтварэнне ад тоўшч (гл.), магчыма, пад уплывам таўшчэрны, гл. наступнае слова.

Таўшчэ́нны ’форма ацэнкі ад тоўсты, як і здаравенны, бялізны, шырозны’ (Янк. 2, Растарг.), таўшчэ́нный ’тс’ (Бяльк.), таўшчэ́рны ’тс’ (Байк. і Некр.), тоўшчэ́зны, тоўшчэ́лезны, тоўшчэ́лны ’тс’ (ТС), таўшчэ́разны ’тс’ (Байк. і Некр.); сюды ж таўсце́нны ’тс’ (люб., ЖНС; Ян.), товсти́зный ’тс’ (Клім.), таўсце́разны ’тс’ (карэліц., Сл. ПЗБ; пух., З нар. сл.). Утвораны па тыпу здаравенны, бялізны, велізарны і пад. з экспрэсіўнай “вертыкальнай” заменай зычных, выкліканай іх прыпадабненнем і распадабненнем.