Таўха́ць ’штурхаць, піхаць’ (ТСБМ, Нас., Касп., Некр. і Байк.), талха́ць ’штурхаць’ (шарк., лёзы., ЛА, 2), то́ўхаць ’тс’ (Ласт.), таўха́цца ’штурхацца’ (Байк. і Некр., Касп.), товхына́ты ’штурхаць’ (жабін., ЛА, 2), сюды ж таўхну́ць ’піхнуць, штурхануць’ (Сл. ПЗБ, Яўс.), таўхану́ць ’тс’ (Бяльк., Рам. 3, Сержп. Прымхі), талхану́ць ’тс’ (Сл. ПЗБ). Карскі (2–3, 38) бачыў тут змененую аснову *tъl̥k‑ (гл. таўкаць, таўкці), магчыма, пад уплывам іншых гукапераймальных дзеясловаў тыпу бахаць, тахаць, тарарахаць і пад. Параўн. талахкаць, талохнуцца, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)