Тала́хкаць ’стукаць, грукаць’ (ТС), толоха́ты ’балбатаць, малоць языком’ (бяроз., Шатал.), талахну́ти ’крутануць; узбоўтаць’ (Клім.), тало́хнуцца ’штурхануць, стукнуцца’ (Ласт.). Ад гукапераймальнага імітатыва *талах (гл. талых), аналагічнага тарах, тарарах (гл.), першапачаткова, відаць, з талала́хаць, гл. Сюды ж талахлі́вы ’паспешлівы, неразважлівы’, талахава́ты ’дураслівы, нявытрыманы’ (Сцяшк. Сл.). Параўн. чэш. tlachati ’балбатаць, малоць языком’, славац. tláchať ’тс’, якія Махэк₂ (644) разглядае як “ch‑інтэнсівы” ад tlapati ’ступаць, крочыць’ (гл. толапень).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)