◎ Пашу́піцца ’пашанцаваць, удацца’ (Чач.). Да na- і шу́піць ’разумець’, зшу́піць ’скеміць’, шу́пкі ’кемлівы’, якія Насовіч (719) генетычна супастаўляе з літ. spbti ’паспяваць’, лац. sapere ’быць памяркоўным, разумным’.
◎ Пашурмава́ць, шурмаваць ’выказваць незадавальненне, лаяцца’ (дзярж., Нар. сл.). Балтызм. Параўн. літ. šurmulys ’шум, гамана, крык’, šurmuliuoti ’шумець’.
Па́шча ’рот звера, рыбы’ (ТСБМ). Укр. па́шча ’ляпа, зяпа’. Бел.-укр. ізалекса. Утворана пры дапамозе суфікса ‑tʼа ад назоўніка pas‑tь ’пастка’ (першасная форма pad‑tь) < pasti > па́даць, упа́сці (гл.), параўн. рус. про́пасть ’прорва, бездань’, паўн.-сіб. пащь ’пастка на пясца’. Гл. таксама па́стка.
Па́шчака ’ніжняя сківіца’ (Нас.), малар. па́шчэка ’сківіца ў воўка’ (Нар. лекс.), па́шчыкі ’сківіцы’ (нараўл., Мат. Гом.). Укр. паще́ка ’пашча, скулы на твары’, рус. па́щеки, пашчеки́ ’сківіцы’, ярасл. ’латкі на кажусе’, польск. paszczeka ’пашча, зеў’, чэш. paštěka ’пашча, жарало’. Паўн.-славянскае. Да па‑ (< прасл. pa‑) і ščeka ’шчака’, якое з’яўляецца роднасным да ст.-ісл. skegg ’барада, нос судна’, skagi ’мыс’ (Педэрсэн, MPKJ, 1, 171; Брукнер, AfslPh, 28, 569; Фасмер, 4, 499). Гл. таксама пашчэнка.
◎ Пашчаля́ць у выразе: зубы пашчаляць ’павыбіваць’ (Ян.). З польск. po‑strzelać ’пастраляць’.
◎ *Пашча́ўвацца, пошчаўвацца ’сплюіпчыцца’ (ТС). Да па‑ і + с‑чаўлізацца ’пасціскацца’. Да *чавіць, чав$тэ ’ціснуць’ (гл.).
◎ Пашчока ’аплявуха’ (Нас.). Са словазлучэння па шчацэ. Гл. па і шчака.
◎ Пашчопка ’дрывотня’, ’месца, дзе рэжуць, колюць, а часам і складаюць дровы’ (Бір.; чырвонае., З нар. сл.). Да па‑ і шчапаць ’шчапаць лучыну’, ’калоць дровы’ (гл.), якое да прасл. ščep‑ (/skoi̯p‑/skei̯p‑Įskip‑). Параўн. роднасныя і.-е. паралелі: літ. skepsnė ’акравак’, skepeta, skepetas ’ануча’, ’хустка’, лат. škepele ’асколак’, ст.-грэч. σκάπτω ’рубаю’, ст.-в.-ням. skaft ’дзіда’ (Фасмер, 4, 503).
◎ Пашчо́таваць, пашчапаць ’палічыць’ (Нас.). Да ⁺шчоты ©лічыльнікі’ < рус. счёты ’тс’. Гл. таксама пачот.
◎ Пашчула́каць ’вылушчыць’ (віл., Сл. ПЗБ). Да па‑ і шчалукаць < шчалкаць ’лушчыць’ (валож., Сл. ПЗБ), рус. щелкать, якое, паводле Гараева (428), ад щель ’шчыліна’. Фасмер (4, 501) дапускае гукаперайманне (< щёлк!).