Пашчэ́нка, па́шчанка, пашчэ́нька, пашчомка, пашчэ́мка, пашчэ́мкі ’сківіца, сківіцы’ (Чач., Др.-Падб., Гарэц., Сцяшк., Сл. ПЗБ; гродз., Мат. АС; слон., Нар. сл.; навагр., З нар. сл.; смарг., воран., Шатал.; гродз., КЭС; маладз., Янк. Мат.), навагр. пасце́нкі, шчуч. пашчэ́нкі ’тс’ (КЭС), па́шчэнґа ’сківіца ў воўка’ (малар., Сл. Брэс.), пашчэнка ’пашча’ (Бес.). З польск. paszczęka ’пашча, зеў’, якое з першаснага paszczeka ’тс’. Гл. таксама па́шчака.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)