Па́шча ’рот звера, рыбы’ (ТСБМ). Укр. па́шча ’ляпа, зяпа’. Бел.-укр. ізалекса. Утворана пры дапамозе суфікса ‑tʼа ад назоўніка pas‑tь ’пастка’ (першасная форма pad‑tь) < pasti > па́даць, упа́сці (гл.), параўн. рус. про́пасть ’прорва, бездань’, паўн.-сіб. пащь ’пастка на пясца’. Гл. таксама па́стка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)