Ву́жык ’прывязка, якой прымацоўваецца біч да цапільна’ (Шатал., Сцяц., ДАБМ, 325, 356, 769), ву́жка ’тс’ (ДАБМ, 221). Памянш. да вуж 2 (гл.).
Ву́жын ’вячэра’ (Нас.). Запазычанне з рус. ужин.
Вужышча (БРС, Янк., Бір. Дзярж., Сцяшк., Хрэст. дыял., 233). Рус. у́же н. р. ’вяроўка’, ужище, ужища ’тс’, ст.-рус. уже ’вяроўка, ланцуг’, ст.-слав. ѫже ’вяроўка’, балг. въже ’вяроўка’, серб.-харв. у́же, род. скл. у́жета, у́жа ’тс’, славен. vọ̑že н. р. ’канат’, палаб. vǫže ’вяроўка’. Прасл. *vǫže з *vǫzi̯o, роднаснае вузел, вязаць (гл.) (Фасмер, 4, 152; Скок, 3, 583).
Вужэ́лак ’маленькі сабака’ (Гарэц., Др.-Падб.); ’маленькі, вельмі рухавы, пралаза’ (З нар. сл.). Запазычанне з польск. wyżelek — памянш. ад wyżeł ’паляўнічы сабака’. Параўн. вужлянак. Гл. выжал.
Вужэць ’рабіцца вузкім’ (Нас.). Да вузкі (гл.) ад асновы кампаратыва *вуж‑ (параўн. рус. у́же).
Ву́за ’вашчына, соты’ (Гарэц., Мядзв., Др.-Падб., Касп., Бяльк.), вуза́ ’тс’ (Сцяшк.); ’пчаліны клей, пропаліс’ (БРС), рус. уза́ ’тс’, дыял. ву́за ’ячэйка ў сотах’, польск. дыял. węza, węźnia ’аснова з воску, на якой пчолы робяць ячэйкі’, чэш. дыял. uzda, huzda ’сухія соты’. Да *vǫza, звязанага з вузел, вязаць (Гараеў, 385; Фасмер, 4, 152; Ніч, JP, 28, 14; Махэк₂, 673). Значэнне ’пчаліны клей’ (БРС) замацавалася, відаць, пад уплывам рус. літаратурнай мовы.
Ву́зак ’вузкі’ (Шат.), рус. у́зок, дыял. ву́зак (Растаргуеў, Бранск.), серб.-харв. у̏зак, славен. ózek. Прасл. ǫzъkъ — кароткая форма прым. (гл. вузкі ’тс’).
Ву́залавак ’драўляны брусок над пярэдняй воссю ў возе’ (свісл., Шатал.), ву́залаўка ’тс’ (Жд., 2). Да вузгалавак ’тс’ са спрашчэннем спалучэння зычных, звязаным з дээтымалагізацыяй слова, гл. вузгалаўе.
Ву́звалак ’брус у калёсах, што ляжыць на пярэдняй восі’ (навагр., Шатал.). Гл. ву́залавак ’тс’, магчымы ўплыў з боку дзеяслоўных форм тыпу узваліць ’пакласці што-небудзь цяжкае’, узвалачы ’сцягнуць наверх і інш.’; падабенства да узвалак ’высокае, узвышанае месца’, відаць, выпадковае.
Ву́зварат ’прамежак паміж плотам і полем’ (Янк. I); ’выган, выпас’ (калінк., Мат. Гом.). Гл. вызварат, узварот.