Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Ву́ка ’лапата для веяння збожжа’ (палес., Выг. дыс.). Няясна, магчыма, дэфармаванае вейка (зах.-палес. ы́йка) ’тс’.

Ву́кідаць ’выгадаваць, выкачаць (кабана)’ (брагін., З нар. сл.). Гл. вы́кідаць ’тс’; адносна фанетыкі параўн. ву́зверыцца (гл.).

Вукляя́ ’ўклейка, Albumus lucidus’ (Касп.). Гл. укляя́, укле́йка.

Ву́красіць ’выбіць, высечы крэсівам (агонь)’ (КСТ), літаратурнае вы́красаць і вы́красіць ’тс’. Гл. краса́ць.

Вукро́п ’кіпень, вар’ (Бяльк.). Гл. укро́п, кроп.

Ву́крут ’вір’ (Яшк.). Згодна Талстому (Геогр., 214), да *vy‑krǫtъ ’тс’; гл. вы́крут, вы́круціць, фанетыка характэрная для гаворак поўдня Беларусь

Ву́ксус ’воцат’ (Жд., 3). Запазычана з рус. у́ксус.