Вужэ́лак ’маленькі сабака’ (Гарэц., Др.-Падб.); ’маленькі, вельмі рухавы, пралаза’ (З нар. сл.). Запазычанне з польск. wyżelek — памянш. ад wyżeł ’паляўнічы сабака’. Параўн. вужлянак. Гл. выжал.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)