Ву́за ’вашчына, соты’ (Гарэц., Мядзв., Др.-Падб., Касп., Бяльк.), вуза́ ’тс’ (Сцяшк.); ’пчаліны клей, пропаліс’ (БРС), рус. уза́ ’тс’, дыял. ву́за ’ячэйка ў сотах’, польск. дыял. węza, źnia ’аснова з воску, на якой пчолы робяць ячэйкі’, чэш. дыял. uzda, huzda ’сухія соты’. Да *vǫza, звязанага з вузел, вязаць (Гараеў, 385; Фасмер, 4, 152; Ніч, JP, 28, 14; Махэк₂, 673). Значэнне ’пчаліны клей’ (БРС) замацавалася, відаць, пад уплывам рус. літаратурнай мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)