Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Тарчэ́ць ’тарчаць’ (мёрск., Нар. сл., Касп.; смарг., Сл. ПЗБ). Гл. тарчаць.

Таршы́на, ’тарфіна, кавалак торфу’ (Юрч.), таршы́нка ’брыкет торфу’ (Ян.). Ад торх (гл. торф) як порахпарушынка, парушына, гл.

Таршэ́р ’свяцільня з абажурам на высокай падстаўцы, якая ставіцца на падлогу’ (ТСБМ). Праз рус. торше́р ’тс’ франц. torchère ’тс’ < torche ’паходня’. Апошняе ад нар.-лац. *torca < лац. torquēre ’віць, круціць’ (ЕСУМ, 5, 609).

Тарыбу́шка ’вясёлая жартаўлівая песня’ (беласт., Сл. ПЗБ). Няясна, параўн. тарару́шкі (гл. тарарашкі).

Тары́гаць (тары́гаци) ’тузаць’ (пруж., Чэрн.), торы́гаць ’торгаць’ (ТС). Шматкратны дзеяслоў ад торгаць, гл.

Тарыры́ ’крутня, ашуканства; штукі’ (Шпіл.). Гукапераймальнае.

Тары́ф ’устаноўленая сума збораў, аплаты’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), тары́фа ’тс’ (Вруб.), ’спіс тавараў з расцэнкамі’ (Ласт.), ’аплата згодна лічыльніку (у таксі)’: у тарыфе ездзіць (гарад., Сл. ПЗБ), ст.-бел. тарыфъ ’цэннік’ (1711 г., КГС). Запазычана з рус. тари́ф ’тс’ або з польск. taryfa ’тс’, taryf ’тс’; апошнія выводзяць з іт. tariffa ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 84), сучасныя запазычанні праз рускую з франц. tarif ’тарыф’, якое з італ., ісп. і парт. tarifa ’тс’ < араб. ta‘rîf(a) ’абвяшчэнне (платы)’ < ‘árrafa ’ён абвясціў’. Выводзяць таксама з тапоніма Тарыфа — назва вострава ў Міжземным моры (Фасмер, 4, 24; ЕСУМ, 5, 522; Голуб-Ліер, 477).

Та́рыць ’драць бульбу’ (Ян.), ’церці на тарцы’ (навагр., З нар. сл., Сцяшк. Сл.), ’таркаваць’ (капыл., Сл. ПЗБ). Магчыма, узыходзіць да прасл. *tariti, звязанага чаргаваннем з *terti ’церці’ і ітэратывам *toriti, параўн. серб.-харв. та̀рити ’церці (масла)’, укр. обта́ритися ’вымазацца’ і пад. (Варбат, Этимология–1970, 58).

Тары́ць ’пракладваць яздой, хадзьбой (дарогу, шлях і пад.)’ (ТСБМ, Растарг.). Параўн. укр. тори́ти ’пракладваць (шлях)’, рус. тори́ть ’пратоптваць, пракладваць дарогу’. Прасл. *toriti звязана чаргаваннем з *terti ’церці’ (Фасмер, 4, 81). Гл. тор1.

Та́ры-ба́ры ’пустая размова, балбатня’ (ТСБМ), ’пустыя размовы’ (дзісн., Нар. сл.); сюды ж тараба́рыць ’балбатаць’ (ТСБМ), тараба́рыцца ’бязладна, шумна размаўляць’ (Юрч. Вытв.). Укр. та́ри‑ба́ри ’балбатня’, дыял. тараба́ри ’інтымная размова; пустая балбатня’, рус. та́ры‑ба́ры ’балбатня’, дыял. тараба́ры ’балбатня, размова’. Спалучэнне дзвюх рыфмаваных асноў не зусім высветленага паходжання, магчыма, гукапераймальнай прыроды. Першую з іх атаясамліваюць з элементам та́р(ы/а)‑ у тарато́рыць (гл.), суадносным з тала‑ ў талатоніць (гл.), другую — з ба́р(ы/а), напрыклад, ва ўкр. ба́ры ’балбатня’, у рус. бараба́ритъ ’тараторыць’, паводле Саднік і Айцэтмюлера (2, 123), суадноснае з бала‑ (гл. балакаць, балабоніць), якія з’яўляюцца ўтварэннямі, што ўзыходзяць да і.-е. *bha‑ (Фасмер, 4, 25; ЕСУМ, 5, 522; 1, 142–143; Мельнічук, Этимология–1987, 61; Варбат, Этимология–1982, 26). Паводле Варбат (Этимология–1984, 38), значэнне ’гаварыць’ для спалучэння другаснае, асноўнае — ’адходы вытворчасці’, што да *toriti (< *terti, гл. церці) і *bьrati (гл. браць). Праблематычна, хутчэй за ўсё, пераважала першаснае сінкрэтычнае значэнне.

Тарэ́гулька ’таратайка’ (клец., Нар. лекс.). Няясна, магчыма, ад тарыгаць ’тузаць, торгаць’, гл.