Та́рыць ’драць бульбу’ (Ян.), ’церці на тарцы’ (навагр., З нар. сл., Сцяшк. Сл.), ’таркаваць’ (капыл., Сл. ПЗБ). Магчыма, узыходзіць да прасл. *tariti, звязанага чаргаваннем з *terti ’церці’ і ітэратывам *toriti, параўн. серб.-харв. та̀рити ’церці (масла)’, укр. обта́ритися ’вымазацца’ і пад. (Варбат, Этимология–1970, 58).
Тары́ць ’пракладваць яздой, хадзьбой (дарогу, шлях і пад.)’ (ТСБМ, Растарг.). Параўн. укр. тори́ти ’пракладваць (шлях)’, рус. тори́ть ’пратоптваць, пракладваць дарогу’. Прасл. *toriti звязана чаргаваннем з *terti ’церці’ (Фасмер, 4, 81). Гл. тор 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)