Бала́каць (Нас., БРС, Бір. Дзярж., ДАБМ, 915). Рус. бала́кать, укр. бала́кати, польск. bałakać. Аснова *bal‑, мабыць, расшыраны і.-е. корань *bhā‑ ’гаварыць’ (гл. ба́іць, ба́яць). Але не выключаецца і гукапераймальнае яе паходжанне (параўн. балабо́ніць, балабо́ліць). Гл. Праабражэнскі, 1, 13; Махэк₁, 33. Вельмі няпэўная этымалогія Смаль–Стоцкага (< *ba‑kati, ад выклічніка ба!), Slavia, 5, 10. Сюды і бала́ка ’гаварун’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)