◎ Паці́хай ’ціха’ (слуц., Сл. ПЗБ). Да па‑ і ціха (гл.). Канчатак (суфікс) -w, відаць, пад уплывам прыслоўя употай. Не выключае, што гэта суфікс параўнальнай ступені прыслоўя (як пярвей/ няйначай, раней, лепей).
◎ Па́цкаць ’пэцкаць, мараць’ (Нас.), пацкацца ’пэцкацца’ (ТС). Да пац, паікаць ’біць’ (гл.). Параўн. польск. pacać ’ляснуць, ляпнуць (фарбай)’. Утворана пры дапамозе памяншальнага суфікса ‑k‑.
◎ Пацме́нкі ’басаножкі’ (глус., Мат. Маг.). Няясна. Відаць, кантамініраваная назва, першая частка якой з’яўляецца роднаснай да польск. patynka, patynek ’туфлі’ ці рус. ботинок ’чаравік’.
◎ Па́цнуцца ’стукнуцца, трэснуцца’ (ТС). Да пац©, пацаць (гл.). Параўн. таксама польск. pacnąć ’ляснуцца, упасці на зямлю, плюхнуцца’.
Пацо́паны ’дурнаваты’ (хойн., Мат. Гом.), а таксама ў выразе: мяшком пацопаны ’тс’ (Ян.). Да цопаць ’стукнуць’, ’ударыць плазам, далоняй’ (гл.), якое на Палессі семантычна некалькі адрозніваецца ад бел. літар. цопаць ’хуценька хапаць рукамі і пад.’ (ТСБМ). Гукапераймальнае (ад цоп!).
◎ Пацуба́йла, паціпийла, пацюпайла, пачупайла ’гультаяваў, марудлівы’ (паст., лаг., пух., ігн., гродз., Сл. ПЗБ). Балтызм. Параўн. літ. paciupäila ’маруда’ (Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 3, 472).
◎ Пацубе́нькаць ’пагаманіць’ (добр., Мат. Гом.). Гукапераймальнае. Параўн. аналагічныя гом. падуду́каць, пакугікаць ’тс’ (там жа), а таксама ўкр. поцвенькати ’пагаварыць на незразумелай мове’, поцвірінькати ’пацвыркаць’.
◎ Пацуга́цца ’пагушкацца’ (дзятл., Сл. ПЗБ). Да цугайкі ’арэлі’ (там жа). Утварэнне, аналагічнае да драг. гбидашка, гойдалка ’тс’ — погойдатися. Прэфікс яа- < прасл. po‑ са значэннем меры.
◎ Пацу́ка ’крупнік’ (карэліц., Сцяшк. Сл.). Не зусім ясна. Магчыма, у выніку кантамінацыі лексем пасока (гл.) і цюрау якое з балт. моў (параўн. літ. tyrė ’каша’) — пра апошняе гл. Трубачоў (Slavia, 29, 1960, 28).
◎ Пацу́паць ’падрабіць зубамі’ (А. Усціновіч, вусн. паведамл.). Да па‑ і + цупаць, апошняе — гукаперайманне, параўн. дзятл. цу́пацца ’гойдацца’ (Сцяшк. Сл.), чэш. eupati /dupatif Vupati ’чаканіць крок’, славен. cipati ’цяжка ступаць’.