◎ Пацуба́йла, паціпийла, пацюпайла, пачупайла ’гультаяваў, марудлівы’ (паст., лаг., пух., ігн., гродз., Сл. ПЗБ). Балтызм. Параўн. літ. paciupäila ’маруда’ (Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 3, 472).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)