◎ Пацубе́нькаць ’пагаманіць’ (добр., Мат. Гом.). Гукапераймальнае. Параўн. аналагічныя гом. падуду́каць, пакугікаць ’тс’ (там жа), а таксама ўкр. поцвенькати ’пагаварыць на незразумелай мове’, поцвірінькати ’пацвыркаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)