Ле́пей, ле́пяй, ле́пі, ле́пій ’лепш’ (Бяльк., Мядзв., ТСБМ, Касп., Сцяшк., КЭС, лаг.; маладз., Янк. Мат.), асіп., уздз. ’больш’ (Жд. 2; Бузук). Польск. lepiej, lepie, lepi, н.-луж. lěpjej, lěpʼ, в.-луж. lěpje, чэш. lépe, líp. Вышэйшая ступень ад добра. Прасл. lěpje, lěpěje, якое першапачаткова азначала ’прыгажэй’, утворана ад lěpъ. Гл. лепшы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)