Ле́пшы, лі́пші, паст. ле́пі ’лепшы’ (Гарэц., Мядзв., Грыг., Булг., Бяльк., Шат., Яруш., ТС, ТСБМ, КЭС, лаг.; рагач., КЭС). Укр. ліпший, рус. пск., смал. лепший, ц.-слав. лѣпшій, польск. lepszy, н.-луж. lěpšy, в.-луж. lěpši, чэш., славац. lepší ’лепшы’, палаб. lepše ’лепш’, серб.-харв. ље̏пши ’прыгажэйшы’, славен. lépši ’тс’, ’прыемнейшы’. Прасл. lěpjь, р. скл. lěpjьša, пасля (паводле аналогіі) развілася другасная форма lěpjьšii — вышэйшая форма ад lěpjь, прадстаўленай ва ўсіх слав. мовах. І.‑е. *loip‑os > прасл. lěpъ ’той, які прылягае, прыліпае’ > ’той, які падыходзіць’ > ’добры’ > ’прыгожы’ (Бернекер, 1, 711; Брукнер, 296; Покарны, 670; Фасмер, 2, 485; Слаўскі, 4, 168–169; Скок, 2, 297, Шустар-Шэўц, 827–828). Сюды ж ле́пшаць ’рабіцца лепшым’, ляпша́ць ’ачуньваць’ (Бяльк., Яруш., ТС), лепшыньнік ’рамонтнік’ (Юрч. Вытв.), лепшота́ ’выгада, карысць’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)