Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Пата́ш ’рэчыва са шчолачнымі ўласцівасцямі’ (ТСБМ), ст.-бел. поташъ ’тс’ (1605 г.) запазычаны са ст.-польск. potasz, potaż ’тс’, якія з ням. Pottasche: Pott ’гаршчок’ і Asche ’попел’ — у гаршках са спаленых раслін выварвалася соль (Булыка, Лекс. запазыч., 141; Клюге-Гётце, 453). Сюды ж паташоўка ’вялізная бочка для збожжа’ (лях., Янк. Мат.) — раней, відаць, у такіх бочках захоўваўся паташ.

*Патвар, ст.-бел. потваръ, потварь (XV ст.) ’паклёп’, потварца, потворца (1507 г.) ’паклёпнік’, потварить ’паклёпнічаць’ (Гарб.) запазычаны са ст.-польск. potwarz і potwarca ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 38 і 125), якія да прасл. potvorъ, tvoriti > тварыць (гл.).

Патво́р, потву́р ’паблажлівасць’, ’пяшчота’ (в.-дзв., Рам. 8; рэч., Маш.), патво́ра ’паблажка, патуранне, песты, свавольства, ду́дыкі’ (Гарэц., Юрч., Нас.), ’свавольнік’ (Юрч.), ’упарты’ (Нас.), патво́рства ’упартасць’, ’паблажка’, патвара́ць ’патураць’ (Шат.), патво́рыць ’разбэшчваць, псаваць’ (Нас., Гарэц.), ’упарціцца пры выхаванні’ (Нас.), патворыцца ’псавацца ад паблажак’ (Гарэц.). Укр. потві́р, потвора ’страшыдла, бэба’, рус. потво́ры ’чары’, потвори́ть ’зачараваць, змяніць’, ст.-рус. потворити ’палепшыць, стварыць нанава’, ’зачараваць’, потворъ ’вядзьмарства’; польск. potwór, potwora, чэш. potvora ’пачвара’. Да па‑ (< прасл. po‑) і твары́ць (< прасл. tvoriti ’рабіць незвычайнае’). Аналагічна літ. padaraĩ ’чары’ < darýti ’рабіць’ (Праабражэнскі, 2, 116; Фасмер, 3, 344). Гл. таксама пачвара.

Патза́х ’каша з ячных круп’ (бар., Сл. Брэс.). Відаць, з панцак (гл.).

Патка́нне ’ніткі ў чаўнаку для ткання’ (нараўл., Мат. Гом.). Утворана з прыстаўкі па- (прасл. po‑ са значэннем заканчэння дзеі) і тканне < ткаць (гл.).

Патка́ць ’сустрэць’ (Яруш., Нас.), патка́нне ’сустрэча’ (Нас.). Польск. potkać (się), spotkanie, чэш. ‑tkati (potkati, setkati se) ’тс’, ст.-чэш. potka ’сустрэча’. Да прасл. *tъk‑ (< і. -е. *tukh‑): чэш. se‑tkati se ’сустрэць’ (< sъ‑tъk‑) — ст.-грэч. συν‑τυγχάνω ’сустракаю’, у якім само τυγχάνω азначае ’выпадкова сустрэцца’ (Брукнер, 571; Махэк₂, 644).

Патла́ты ’кудлаты, калматы’ (ТСБМ, Некр.). Укр. па́тла, патла́тий, рус. паўд. па́тла, мн. лік па́тлы, сеўск. па́дла, ’тс’, па́тлать ’матляць’. Можна меркаваць, што крыніцай паходжання гэтага слова ці пасрэдніцамі з’яўляюцца цюрк. мовы, параўн. тур. patlak ’разбіты, трэснуты, расколаты’.

*Патла́чаны, потлаченъ ’разбіты’ (Карскі, Труды, 338). Да ц.-слав., ст.-рус. по‑тлачити ’выраўняць’, польск. tłoczyć, чэш. tlačit, славац. tlaciť ’націскаць, выціскаць, ціснуць’. Прасл. tolčiti (Махэк₂, 644) /ШЫІ/telkti утаўчы (гл.).

Патлу́міць1 ’пабалакаць, пагаварыць’ (Нас.). Да тлу́міць ’празмерна дакучаць гаворкай, шумам’, ’марочыць, задурваць галаву’, тлу́мны ’шумны, гаманлівы’, тлум ’шум, гоман’ (Шамякін), якія да польск. tłumić, tłumny, tłum < прасл. tъlp‑m (Брукнер, 572), роднаснага да польск. tłopić < прасл. tъlpa/tьlpa > бел. на‑тоўп. Семантычны пераход ’натоўп’ > ’шум, гоман’, як у гоман (прасл. gomonъ < гоц. gaman ’натоўп’) (Мартынаў, вусн. паведамл.).

Патлуміць2, ‑цца ’падавіцца (у праклёнах)’ (Шат.). Укр. потлуми́ти ’заглушыць, задавіць’, ’пабіць’, ’знішчыць’. Да тлу́міць (гл.). Запазычаны з польск. tłumić (чэш. tlumiti з польск.). Польск. і славац. tlmiť з прасл. tъlmiti, роднаснага да літ. stel̃bti ’заглушаць ценем (аб раслінах)’, stil̃bti ’слабець, гінуць ад заглушэння’, якое адпавядала б літ. фактытыву *stilbinti ’рабіць, каб што-небудзь слабела’ (Махэк₂, 646).

Патляя́ ’чапяла’ (мазыр., Мат. Гом.). У выніку кантамінацыі лексем патэльня і чапляя́ (гл.).