Панца́к ’круглыя ячныя крупы; суп з такіх круп’ (ТСБМ, Шат., Касп., Сцяшк.), панса́к (Др.-Падб., Сержп. Грам., Сцяшк., З нар. сл.), панца́к, панса́к, пэнца́к (Сл. ПЗБ) ’тс’, па́нцыр ’жалобная каша’ (Сцяшк. Сл.). Запазычанне з польск. (Шат., 200) дыял. pęcak (агульна-польск. pęczak), якое ад pęcznieć ’набракаць, напухаць’ (гл. Брукнер, 408).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)