Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Пасахі́, посохі ’вугал ля печы, дзе стаяць вілы, качэргі’ (Нікан.). Зборны назоўнік ад посах, палес. посох ’кіёк’ (ТС), які праз рус. посох, ст.-рус. посохъ са ст.-слав. посохъ. Да саха (гл.).

Па́сахлі ’каноплі (пустыя)’ (маз., Мат. Гом.). У выніку кантамінацыі лексем пасканні і (па)сохлы.

Паса́цка ’под’, ’ток’ (воран., Сл. ПЗБ). У выніку пераносу значэння ’падлога’ > ’ток’, ’под’ у лексемы, якая з польск. posadzka ’падлога’, ’паркет’. Параўн. пасадка? (гл.).

*Па́сачка, петрык. пасочка ’кальцо на розе у каровы’ (Шатал.). Да паса2 (гл.).

Пасачы́ць ’атрымаць у спадчыну’, ’быць падобным’ (КЭС, лаг.; Сл. ПЗБ), ’пашукаць’ (Касп.). Да сачы́ць < прасл. sočiti ’праследаваць (звера)’ > ’ісці ўслед’. Блізкія да бел. значэнні ў літ. sèkti ’сачыць’, ’ісці следам за кім-н.’, ’пераймаць’, ’наследаваць’, лат. sekot ’тс’.

Пасве́дчанне ’пацвярджэнне’ (ТСБМ, Нас.), пасвядчэ́нне ’засведчанне’ (Яруш.). Да пасве́дчыць ’сцвердзіць, засведчыць што-н.’, ’выступіць у ролі сведкі’ < све́дка (гл.) < ве́даць. Станаўленне бел. лексем адбывалася пад уплывам польск. poświadczenie, poświadczyć, świadek ’тс’.

Пасвінуць ’згарнуць (аб некалькіх прадметах)’ (Нас.). Утворана пры дапамозе прыстаўкі па‑ і польск. zwinąć Агарнуць, зматаць’, ‑с, як у савіць Авіць’ (Бяльк.).

Пасвіронак ’засек’ (воран., Сл. ПЗБ). Да свіран (гл.). Прыстаўка па‑ пад уплывам літ. pasvirne ’месца ў свірне’.

Пасвірэлка ’дудка з вясенняй кары’ (Касп., Інстр. III). Рус. посвирелка ’дудка’ (1731 г.). Паўн.-бел.-рус. ізалекса, утвораная пры дапамозе прыстаўкі па‑, суфікса ‑ка (з дэмінутыўнай функцыяй) і свирель < прасл. svirelʼb (параўн. укр. свиріль, свирілка, славен. svirȃlo ’музычны інструмент’, svirėl ’жалейка’, серб.-харв. свираљка, макед. ceupajKa, балг. свирка ’тс’, ст.-слав. свиріль ’лира’ < !!!Убге// ’іграць’ (Фасмер, 3, 579; Скок, 3, 372–373).

Па́свіско, пасвыско, пасовыско ’паша. выган’ (петрык., Мат. Гом.; Сл. ПЗБ, Шатал.). З польск. pastwisko ’тс’ (Мацкевіч, там жа, 3, 424). Лексема пасовыско — кантамініраваная (параўн. укр. пасовище ’тс’).