◎ Ператоч’е (ператупім) ’частка току’ (палес., Мат. дыял. канф.). З перадточна, якое ад пераО і ‑точна < прасл. *tok‑ьje < tokb > ток (гл.).
◎ Ператраваць (?), параўн. іншую рэканструкцыю і іншае тлумачэнне: пірэтраваць, магчыма, ’вандраваць, валачыцца, падарожнічаць’ у песні: А мой міленькі трэніруе. Ой, нігды ў дому не пануе. Ой, ранюсенька од ’ежджае. Да перад сьветам прыяжджае (Федар. 7, Дад., 237). Да травіць, труць ’паіць атрутай’, перан. ’псаваць нервы, здзекавацца’, менш верагодна з польск. penetrować ’шнарыць, шукаць, абследаваць’ з наступнай менай семантыкі (?).
◎ Ператрая́ніць ’узрыхліць’ (бяроз., Сл. ПЗБ). Да пера- (ui.) і траяніць, параўн. бялын. пратаць, бяроз. прапаіць, віц. прасунь падымаў, бабр. правіць, паттравіць палоску — у апошнім гіятавае ‑в‑ замест ‑и‑ (ЛА, 2); шчуч. трайліць ’мяшаць пад жыта’; усе да траіць ’араць трэці раз’ (гл.); параўн. асіп. перапіраць ’перабаранаваць’ (там жа; карм., Мат. Гом.).
◎ Ператронціць ’перашкодзіць зрабіць што-небудзь’ (даўг., Сл. ПЗБ). З польск. przetrącić ’перабіць, пераламаць; перакусіць’.
◎ Ператрубіць (пырытрубыты) ’пагубляць’ (кам., ЖНС). З польск. przetrąbie ’прапіць, прамарнатравіць’.
◎ Ператрун ’эстрагон, Artemisia dracunculus L.’ (Дэмб. 1). З назвы іншай расліны Pyrethrum (< ст.-грэч. πυρεθρον), якая цяпер па-лацінску называецца Tanacetum L. ’гііжма’ і таксама ужываецца як прыправа.
Ператру́с ’вобыск’ (ашм., Стан.), ператру́ска ’ператрасанне’ (Нас.), ’пераборка старой хаты’ (ветк., Мат. Гом.), ператраса́ць ’перабудоўваць’ (Касп.). Да пера- (гл.) і тру́сіць, якое з прасл. *trǫsiti ’трусіць’, ’трэсці’. Значэнне ’перабудоўваць’ — другаснае, параўн. перасыпа́ць (гл.).
◎ Перату́лак (піряту́лык) ’вузкая прастора паміж будынкамі, еутачкі’ (клім., ЛА, 5). Да пера- (гл.) са значэннем, як у пераход, і чпу́лак (магчыма, спачатку — ступак) ад стульваць ’месца, дзе стульваюцца два будынкі’ < туліць (гл.), для адпаведнага прасл. *tulili выводзіцца першапачатковае значэнне ’прыціскацца да нечага, туліцца’ (Борысь, Czak. stud., 87).
Ператыка́ць (перэтыка́ць) ткаць ніткамі рознага колеру. перэтыка́нье ’вытканыя па краях каляровыя дарожкі (на канцах ручніка, па краю сарочкі і г. д.)’ (ТС), перэтыка́ный ’з вытканым узорам (напр., ніз хвартуха, з чырвоных нітак)’, натка́ны, натыка́ны, заты́каны ’з вытканым узорам’, натыка́ты ’ткаць каляровым узорам’ (Уладз.), ператыка́нка ’спадніца з ператыканага палатна, ператыканая коўдра’, ператыка́ны ’саматканы (пра паўсуконны матэрыял)’ (стаўб., Нар. сл.), пірітыка́нкі ’пасцілка з узорамі’ (мсцісл., Жыв. сл.), пірітыка́нычка ’саматканая посцілка’ (Юрч. СНЛ). Рус. перетыка́ть ’ткаць, пераплятаць ніткі асновы ўтком; ткаць на палатне палоскі, узор утком іншага колеру ці іншай фактуры’, перетыка́нный ’з тканым узорам (палатно, ручнік)’; польск. przetkać, в.-луж. přetkać, přetkawać, н.-луж. pśetkaś; славац. pretkávať ’ткаць ніткамі іншага колеру’, pretkať ’праткаць, ператкаць’, славен. pretkáti ’ператкаць, выткаць, выткаць нанава’, серб.-харв. pretkȁti ’зноў выткаць; абшыць аблямоўкай’. Да пера- (гл.) і ‑тыка́ць, якое з’яўляецца прасл. ітэратывам (*tykati) да першаснага прасл. *tъktʼi ’ткаць’, звязанага генетычна з *tъknǫti; *tъktʼi узыходзіць да і.-е. *tek‑ ’плесці, віць’ > ’ткаць’. А семантыка прасл. інавацыі *tъkati адлюстроўвае нейкія больш актуальныя прыкметы, напрыклад, значна большую імклівасць увядзення і прасоўвання ў зеве ўточнай ніткі дзякуючы выкарыстанню чаўнака’ (Трубачоў, Ремесл. терм., 117–118). Да ткаць (гл.).
◎ Ператы́нак ’пляцень’ (гом., Рам.)· Да тын (гл.), харв. prėlin, prėtinac ’перагародка’ пры pretiniti ’перагарадзіць, адгарадзіць; аббіць дошкамі’ і славен. tin ’перагародка (з дошак)’, якія Борысь (Czak. stud., 86) узводзіць да ’агароджа, плот, перагародка, сцяна’ < */ > 7/ ’тлусцець, буйна расці’ (Мартымаў, Язык, 3) — 34). Па фанетычных і лінгвагеаграфічных прычынах не можа быць узведзена да *tęti (гл. цяць), *per‑tęti ’перарэзаць’, параўн. польск. przecinek ’коска’ і пад., параўн. укр. перетинок папярочны пляцень1.