Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Пе́ша, пе́шо, пі́шо ’пяшком’ (ТСБМ; Сцяшк. Сл.: лях., гродз., маст., драг., Сл. ПЗБ) — адпрыметнікавыя ўтварэнні з суф. *‑o. Да пе́шы (гл.).

Пешака́, пешэка́, пішака́ ’пяшком’ (калінк., З нар. сл.; Нар. Гом.; кобр., Сл. ПЗБ) — адназоўнікавыя прыслоўі (як драпака́ ў выразе: даць драпака́ ’даць лататы’) у форме Р. скл. адз. л., утвораныя пры дапамозе суф. ‑ак (⁺пяша́к), як бел. яда́к, драг. йізда́к ’яздок’. Параўн. таксама польск. pieszaka ’пяшком’, чэш. pešák ’пехацінец’, серб.-харв. пѐшак ’тс’, ’пешаход’, ’пешка’, макед. пешак ’тс’, славен. pešák ’пешаход, хадок’, ’пехацінец’, балг. пешак ’тс’.

Пешаком ’пяшком’ (лях., навагр., Сл. ПЗБ) — прыслоўе, утворанае ад формы Тв. скл. адз. л. назоўніка ⁺пяшак (гл. пешака́).

Пешахо́д ’тратуар’ (Растарг.). З рус. пешеход ’тс’, пашыранага ў 90‑х гадах XIX ст., параўн. яшчэ пешеходня ’бакавы шлях (на мосце) для пешых’.

Пешахо́ддзю ’пешкі, пешаходам’ (Бяльк.). Утворана з рус. пешеход ’хто ходзіць пешшу’.

Пе́шка1 ’самая нізкая па свайму значэнню фігура ў шахматах’ (ТСБМ). З рус. пе́шка ’тс’ — першапачаткова ’пехацінец, радавы’ (Фасмер, 3, 257). Да пе́шы (гл.).

Пе́шка2 ’фасоля, што не ўецца’ (навагр., З нар. сл.). Са словазлучэння пешая фасоля пры дапамозе суф. ‑к‑a ў выніку намінацыі, як чыгунная дарога > чыгунка. Гл. таксама пехата́1.

Пе́шкам ’пехатой’ (пух., Сл. ПЗБ; Ян.) утворана ў выніку кантамінацыі лексем пе́шшу ці пе́ша і пяшко́м, апошняе, відаць, больш пашырана на рус. моўнай тэрыторыі і паходзіць са ст.-рус. пешькъ ’пешаход’ (КЭСРЯ, 337).

Пе́шкі ’пяшком’ (Растарг.; ТС; Бяльк.). Адпрыметнікавае прыслоўе, утворанае ад прасл. *pěšь пры дапамозе суф. *‑ьsk‑ (*pěšьskъ) і канчатка Тв. скл. мн. л. адносных прыметнікаў. Параўн. укр. пі́шки, ст.-польск. pieszki, чэш. péšky, макед. пешки, славен. pẹ́ški ’пяшком’. Больш падрабязна пра суф. ‑к‑і гл. Карскі 2-3, 69. Станкевіч лічыць лексему украінізмам (Зб. тв., 2, 67).

Пе́шня, пешня́, пі͡эшня, пішня́, пе́чня, пышня́, пяшня́ ’прылада (лом з драўляным дзяржаннем) для прасякання лёду’ (паўн. і ц.-бел.), інструмент (далато шырынёй 4,5 см, насаджанае на доўгае дзяржанне да 2 м) для вырабу ночваў, лодак, вулляў-борцей, для прадзёўбвання пазоў, дзірак’ (паўд.-бел., паўд.-усх.-бел.) (ЛА, 2, а таксама ТСБМ; Гарб.; полац., З нар. сл.; глыб., Сл. ПЗБ; Бяльк.; ТС; Маш.: Сержп. Борт.; Сл. Брэс.; лун., Шатал.; слаўг., Нар. сл.; рагач., ганц., іўеў., З нар. сл.), пі́шня ’кій, якім падпіраюцца, ідучы па лёдзе’ (Сл. Брэс.). Рус. пе́шня, польск. piesznia, piersznia, pieśnia ’тс’. Сюды ж адносяць і славен. pȅs ’пень, ствол бука’, рус. пёс ’доўбня таўчы гліну’. Звязваецца з *pěst‑ (гл. пе́ста2) альбо з *pьx‑ (гл. піха́ць) < і.-е. *pis‑, *pei̯s‑ (Мерынгер, WuS, 1, 3; Гольтхаўзен, KZ, 72, 204; Фрэнкель, 586, Сабалеўскі, Лекции, 137; Праабражэнскі, 2, 56; Мацэнаўэр, LF, 12, 336; 15, 168; Фасмер, 3, 258; Бязлай, 3, 27). Сэндзік (Slawistyczne studia językoznawcze, 1987; 339–342) рэканструюе паўн.-слав. *pěšьńa.

Пе́шшу, пе́шу ’пяшком’ (свісл., чэрв., в.-дзв., лудз., Сл. ПЗБ), рус. пешью ’тс’. Прыслоўе ў форме Тв. скл. ж. р. ад pěša (?).