Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Пе́цік ’дзіцячы пеню’ (Нас.). Відаць, памянш. да лятух ’тс’ (гл.).

Пець ’спяваць’ (ТСБМ; Нас.; Некр.; Шат.; Сл. ПЗБ; Бяльк.), ’ствараць розныя гукі ў час раення — звінець, “кохаць” і інш. (пра матку)’ (слаўг., Нар. сл.), ’кукарэкаць’ (мазыр.). Рус. петь спяваць’, ’адпяваць нябожчыка’, ’гусці (пра мух)’, ’звінець (пра паштовыя шамкі)’, стараж.-рус. пѣти, польск. piać ’спяваць (пра пеўня)’, чэш. pěti ’спяваць’, ’усхваляць’, славен. pẹ́ti, макед. пее, балг. пе́я. У іншых слав. мовах — з пачатковым s‑ (z‑). Прасл. *pěti, *pojǫ < і.-е. *poi̯‑. Трубачоў (ВСЯ, 4, 1959, 135) тлумачыць прасл. *pěti як каўзатыў ад дзеяслова *ріtі ’піць’, што пацвярджаецца тоеснасцю форм 1 ас., параўн. пою ’даю піць’ і пою ’спяваю’. Тут перанос значэння ’паіць’ > ’спяваць, усхваляць’ узыходзіць да паганскага абраду ахвярнай, пахавальнай выпіўкі. Паводле Аткупшчыкова (Этимология–1984, 196), разыходжанне адбылося на ўзроўні старажытных асноў (*poi̯‑ti > пѣть пры poi̯‑ti > поить).

Пе́цьміна ’пляма’ (Як.). Зыходная форма, відаць, ’пятьмо, параўн. укр. чарніг. летьмо ’тс’, утворана, як бяльмо (гл.). Параўн. пятно, лепта (гл.).

Пецярня́ (піцірня) ’рука, пяць пальцаў’ (Бяльк., Варл.). Ад пяцёра (зборны лічэбнік) < пяць (гл.) і суф. ‑ня (Сцяцко, Афікс. наз., 215–216). Параўн. рус. пятерница ’тс’, пятерня ’пяць (коней), лапа, рука’. Аналагічна пецерня ’50 снапоў’ (ТС) = ’пяць дзесяткаў (снапоў)’.

Пецяру́к ’рука’ (ТС). З пецярык (гл.), у якім адбылася мена ы > у пад уплывам слова рука.

Пецяры́к ’5 пудоў’ (Ян.). З рус. пятерик ’пяць, пяцёра’.

Пецярэ́ня ’мянушка каровы, якая нарадзілася ў пятніцу’ (лаг., Сл. ПЗБ; Варл.). Семантычна звязана з пяць, пяты дзень ’пятніца’, паводле мадэлі аўтарэня (гл.); суфіксацыя, магчыма, пад балтыйскім уплывам (Лекс. балтызмы, 20).