Аўтарэ́ня ’імя каровы, што нарадзілася ў аўторак’ (КЭС, лаг.), аўтурэня ’тс’ (Рам.). Ад аўторак, табуістычная назва, параўн.: «Для таго, каб ведзьмы не адбіралі малако ў кароў, ім даюцца мянушкі… па днях тыдня, у якія яны ацяліліся…» (Рам., 8, 180). Адносна суфіксацыі ўласных імён на ‑еня (‑эня) гл. Бірыла, Бел. антр. назвы, 44–46, а таксама Лаўчутэ (Лекс. балтызмы, 20), якая лічыць суфіксацыю на ‑еня ў беларускай мове літоўскага паходжання.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)