Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Пеў (пев) ’спяванне маткі ў пчолаў’ (Анох.). Рэгіянальны архаізм, звычайна адваротны дэрыват спеў. Да паць ’спяваць’ (гл.) < прасл. pūti ’тс’. Заканчэнне -ντ > , як у zovb ’кліч, гуканне’, zevb ’зеў’, параўн. зваць. зяваць.

Пе́ўне, пеўня ’напэўна, мабыць’ (Ян.; ТС; люб., Жыв. сл., ЖПС). Гл. таксама пэўна, пэўны.

Пе́ўнік ’касач’ (мазыр., Жыв. сл.), пе́ўнікі ’званец звычайны, Rhinantus L.’ (Шат.), ’сачавічнік вясенні, Orobus vernus L.’ (Кіс.), пі́ўнычкы ’братаўка дуброўная, Melampyrum nemorosum L.’ (бяроз., Нар. лекс.), пе́ўнікі ’капытнік, Calla palustris L.’ (бых., хойн., ЛА, 1) у выніку семантычнага пераносу паводле падабенства да грэбня пеўня альбо афарбоўкі (некалькі колераў) з пе́вень (гл.).

Пе́ўны ’з зародкам (пра яйка)’ (міёр., Жыв. сл.), пе́ўнае (яйка), пе́ўнъя, пе́ўныя ’тс’ (лаг., кругл., беш., ЛА, 1), пе́ўный ’пэўны, сталы’ (Бяльк.). Гл. пэўны.