Пе́ўнік ’касач’ (мазыр., Жыв. сл.), пе́ўнікі ’званец звычайны, Rhinantus L.’ (Шат.), ’сачавічнік вясенні, Orobus vernus L.’ (Кіс.), пі́ўнычкы ’братаўка дуброўная, Melampyrum nemorosum L.’ (бяроз., Нар. лекс.), пе́ўнікі ’капытнік, Calla palustris L.’ (бых., хойн., ЛА, 1) у выніку семантычнага пераносу паводле падабенства да грэбня пеўня альбо афарбоўкі (некалькі колераў) з пе́вень (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)