Пецярня́ (піцірня) ’рука, пяць пальцаў’ (Бяльк., Варл.). Ад пяцёра (зборны лічэбнік) < пяць (гл.) і суф. ‑ня (Сцяцко, Афікс. наз., 215–216). Параўн. рус. пятерница ’тс’, пятерня ’пяць (коней), лапа, рука’. Аналагічна пецерня ’50 снапоў’ (ТС) = ’пяць дзесяткаў (снапоў)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)