Пако́ша ’скошаная сенажаць’ (ТСБМ, Янк. 2). Укр. поко́шинка ’тс’. Ад пакос < пакасіць < касіць (гл.) з суф. ‑ja або ад дзеяслова пакасіць з тым жа суфіксам.
Пакры́се ’патроху, у невялікай колькасці, паступова, павольна’ (ТСБМ, Др.-Падб., Гарэц., Шн. 3). Ад па‑ і крыха ў месн. скл.
Пакт 1 ’міжнародны дагавор, пагадненне, які мае звычайна вялікае палітычнае значэнне’ (ТСБМ). З рус. пакт ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 83), дзе праз еўрапейскія мовы (параўн. ням. Pakt) з лац. pactum ’дагавор’.
Пакт 2 ’арэндны гандаль малочнай гаспадаркай’ (Мядзв.), ’малочная гаспадарка’ (Яруш.), ’малачарня’ (Сл. ПЗБ), пакта́р ’арандатар памешчыцкай скаціны для гандлю малочнымі прадуктамі’ (Шн. 2). З ням. Pacht, Pächter ’тс’ праз польскае пасрэдніцтва (гл. Шн. 2, 288). Ням. з лац. pactum (гл. пакт 1) (Брукнер, 391).
Па́кулле ’тое ж, што і пакля’ (гл.) (ТСБМ, Гарэц., Др.-Падб., Шат., Касп., Бяльк., Мат. Гом.), па́куль (ТС), па́куля (Гарэц.), па́кула, па́кулле, паку́лле, па́куль (Сл. ПЗБ), па́кула (Нар. сл., ушацк.) ’тс’, па́куль ’пакулле; апрацаваны лён або канопля’ (Влад.). Крыніцай бел. слова з’яўляецца літ. pakulos ’пакулле’, лат. pãkulas ’тс’ (Карскі, Белорусы, 135; Лаўчутэ, Балтызмы, 18 і наст.; там жа гл. падрабязны агляд літ-ры).
Паку́ль прысл. і злучн. ’на працягу некаторага часу, нейкі час’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Бяльк., Грыг., Мал., Сл. ПЗБ), поке́ль, пако́ль (Сл. ПЗБ), поку́ль, поку́ля, поку́лека (ТС), паку́ліцька (Гарэц., Юрч.) ’тс’. З па‑ і калі (гл.) з рознымі памяншальнымі часціцамі.
Паку́нак ’прадмет або некалькі прадметаў, загорнутых у адзін пакет’ (ТСБМ, Гарэц., Др.-Падб., Яруш., Шат., Сл. ПЗБ). З польск. pakunek ’тс’ (Гіст. лекс., 260).
Паку́та ’вялікая фізічная або душэўная мука; мучэнне’ (ТСБМ, Гарэц., Шат., Яруш., Мядз., Бяльк., Касп., Грыг., Нік. Очерки), поку́та ’тс’ (Клім.). З польск. pokuta ’тс’ (Карскі, Белорусы, 146; Кюнэ, Poln., 88). Ст.-бел. покута ’пакута, пакаянне’, ’раскаянне’ < ст.-польск. pokuta (Булыка, Лекс. запазыч., 186).
Паку́цце ’покут’ (Шат.). З польск. pokucie ’тс’. Параўн. покут.
Пал ’страсць, заўзятасць’; абл. ’павышаная тэмпература цела пры хваробе; гарачка’ (ТСБМ), ’спёка’ (Касп.), ’гарачка’ (Сл. ПЗБ, Мат. Гом.). Рус. пал ’стэпавы, лясны пажар’. Бязафіксны дэрыват ад паліць (гл.) (Фасмер, 3, 190).
Пала́ ’крысо; кавалак тканіны ў натуральную шырыню (як саткана); полка’. Рус. пола́, укр. пола́, ст.-рус. пола ’кавалак тканіны, заслона’, балг. по́ла ’крысо’. Прасл. pola. Ад пол ’старана, палавіна’ (гл.) (Праабражэнскі, 2, 90; Фасмер, 3, 306).