Па́кулле ’тое ж, што і пакля’ (гл.) (ТСБМ, Гарэц., Др.-Падб., Шат., Касп., Бяльк., Мат. Гом.), па́куль (ТС), па́куля (Гарэц.), па́кула, па́кулле, паку́лле, па́куль (Сл. ПЗБ), па́кула (Нар. сл., ушацк.) ’тс’, па́куль ’пакулле; апрацаваны лён або канопля’ (Влад.). Крыніцай бел. слова з’яўляецца літ. pakulos ’пакулле’, лат. pãkulas ’тс’ (Карскі, Белорусы, 135; Лаўчутэ, Балтызмы, 18 і наст.; там жа гл. падрабязны агляд літ-ры).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)