Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Плю́ксы ’лёгкае’ (лід., Сл. ПЗБ). Кантамінаваная лексема, у аснове якой ляжыць польск. płuca ’тс’.

Плю́ндра ’неахайная, нязграбная жанчына’ (зэльв., Сл. рэг. лекс.); плю́ндріна (Юрч. СНЛ; Юрч. Вытв.). Паралельная форма флюндра ’тс’ (беласт., Жыв. НС) сведчыць, што гэта — запазычанне з польск. flądra ’няхлюйная жанчына, прастытутка’ (з XVIII ст.), якое Слаўскі (1, 232) разглядае як запазычанне з ням. дыял. Flunder, Flander ’анучы, рыззё’, ’прастытутка’, што паходзяць, напэўна, з назвы краіны Фландрыі, адкуль разыходзіліся па Еўропе сукны. Банькоўскі (2, 600) мяркуе, што фармальна блізкае польск. plądra ’вандроўная ашуканка-зладзейка’ паходзіць ад plądrować, plondrować і plundrować ’грабці’, ’шарыць, шукаць’, а гэтае — з н.-ням. plündern ’грабіць, спусташаць’. Таго ж паходжання ўкр. фльондра, чэш. plundra ’гуляшчая, блудніца, прастытутка’, pladry ’адзенне’, ’паношанае адзенне, латы, анучы’, н.-луж. plundrawa ’абадранка’, славен. plȗndra ’снежная слота’, ’балота, дрыгва’, plọ̑dra, plọ̑jndra ’дождж са снегам’ (з факультатыўнай экспрэсіўнай назалізацыяй — Бязлай, 3, 62). Адносна літ. pliùndra ’слата’, pliùdra ’непраходная дарога з-за дажджу’, pliù(n)dra ’бадзяга, блудніца, прастытутка’, ’пляткарка’, ’неахайная жанчына’ Фрэнкель (1, 625) мяркуе, што яны ўзыходзяць да і.-е. *pel‑, *pleu̯‑d ’плыць, лётаць’, што дае падставы Лаўчутэ (Балтизмы, 71) следам за Блесэ (SB, 5, 17) лічыць балтыйскія словы зыходнымі для бел. плюндра ’той, хто заўсёды пэцкаецца’, што ў святле вышэй прыведзеных фактаў не мае падстаў, гл. спецыяльна Віткоўскі (LB, 4, 149–152). Гл. і хлюндра.

*Плюндраваць, ст.-бел. плюидровати ’рабаваць’ запазычана са ст.-польск. plundrować ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 41).

Плю́ндры (іран.) ’штаны’ (маз., Нар. Гом.), плюдры ’тс’, ’лахманы, рыззё’ (Нас.), плюндра ’тс’ (Шат.), ст.-бел. плюдры, плюйдры ’штаны’ (1598, Булыка, Лекс. запазыч., 109). З польск. phtdry — від штаноў нямецка-французскага крою XV–VIII стст.: спачатку кароткія, з буфамі, затым phiderki ’зімовыя штонікі, падбітыя футрам’, пазней гэтая абразлівая назва phtdry пашырылася нават на турэцкія шаравары — скарачэнне з п.-ням. phiderhosen ’штаны з буфамі’ < pludeni ’раздувацца’ (Кюнэ, Poln., 87: Банькоўскі, 2, 61 I).

Плю́нка ’пастка’ (беласт., Сл. ПЗБ). Няясна. Магчыма, ад *пялюшка, гл. пяла.

Плюрды́кнуць пнуць ’ударыць з размаху’ (Касп.). Гукапераймальнае.

Плюс1 ’матэматычны знак +’, ’дадатны бок’ (ТСБМ), ст.-бел. плюсъ ’плюс’ (1666 г.). Праз польск. мову з ням. ці франц. plus, якое ў XV ст. — з лац. plus ’больш’. Першапачаткова ужывалася як сімвал слова дадай! Пазней стала абазначаць дадатную (станоўчую) лічбу, г. зн. большую ад нуля (Булыка, Лекс. запазыч., 154; КЭСРЯ, 344; Банькоўскі, 2, 612; Васэрцыер, 174).

Плюс2 ’кумач, матэрыял чырвонага колеру’ (ТСБМ). З рус. дыял. плюс, плюсь ’плюш’ ’тс’, плю́совый ’ярка-чырвоны’, плюх ’баваўняная тканіна чырвонага колеру’. Відавочна, ідэнтычнае плюш (гл.). Параўн. таксама польск. plis, plisz, pliśnia ’плюш’, балг. плис ’баваўняная тканіна, падобная на аксаміт’, славен. pliš плюш’ і пад.

Плюс3, плюсы́ ’радоўкі, Tricholoma parlentosum’ (ТС; круп., рагач., Сл. ПЗБ), плюс, плю́ска ’радоўка штрыхаватая’ (узд., Нар. словатв.), плю́са ’грыб, падобны на сыраежку’ (Ян.), бяроз. плюсы́ ’грыбы’ (Вайтовіч, Вакалізм, 90), плюшоўка ’радоўка фіялетавая, Lepista nuda’, плюхі ’грыбы’ (Інстр. 2), плю́сы ’род грыбоў, якія зрасліся разам’ (Шпіл.). Рус. маск. плю́ха ’грыб шаруха, Lactaris flexuosus’. Няясна.

Плю́сік ’плюсавы кафтан’ (навагр., Нар. сл.), плю́саўка ’жакетка з плюшу’ (Жд. 3; лаг., Сл. ПЗБ). З плюс, якое ў выніку кантамінацыі ўтварылася з пліс і плюш (гл.).

Плю́сікі ’дранікі’ (пух., Сл. ПЗБ). Няясна. Гл. слова.

Плю́ска1 плюска́ ’шалупіны, абгортка з лісцяў вакол асновы плода, або ўвесь плод’ (ТСБМ, Нас.), ’мякіна’, ’плеўка, шалупінне насення’ (Нас.), плю́сквы ’шалупіны з аўса’ (паст., Сл. ПЗБ), плю́скі, плю́склы, плюшча́к ’недабраякаснае насенне’ (ельск., брагін., акц., Мат. Гом.), сюды ж: плюскачы́ ’яшчэ не паспелыя семачкі гарбуза’ (жытк., Нар. сл.); параўн. рус. наўг. плюски ’аўсянае шалупінне’, плюсёнки ’тс’, ’аўсяныя шматкі’, алан. плюсе́нь ’бацвінне рэпы, бруквы, рэдзькі, бульбы’; стараж.-рус. плюска ’шапачка жолуда’, серб.-харв. пљу̏скавице ’шалупіны’, балг. плюски ’боб ці гарох з малымі зярнятамі, малады боб або гарох’. Паводле Трубачова (Этимология–1968, 264), узыходзіць да анаматапеічнай асновы *plʼusk‑ (варыянт *blʼuzg‑), якая выкарыстоўваецца для абазначэння шалупіння, кажуры, струпоў, параўн. літ. pliùskė ’луска аўсянага зярняці, вотруб’е’, bluzgà ’шалупінне, мякіна’, blùzgana ’перхаць на галаве’, лат. blàuzgna ’тс’, plauskas, pluzganas ’шалупінне’, параўн. пляваць/бляваць. Сюды ж, відаць, нарв. дыял. flos, flus(k) ’шалупінне; перхаць у галаве’. Махэк (464) узводзіць рус. плюска́ ’ніжняя частка кветкі, шапачка жолуда’ да зыходнага плюха (гл.), насуперак Гаўлавай (Etym. Brun., 1, 23). Борысь, Папоўска–Таборска (ZPSS, 10, 26) каш. plëščka, pluščka ’плоскі недаспелы стручок’ выводзяць з прыметніка *pljuskъ ’плоскі’, узнятага пад уплывам гукапераймальнага *pljuskati (гл. плюскаць), бо ўдар робіць прадмет плоскім. Гл. плю́шчыць ’рабіць пляскатым’.

Плю́ска2, плю́сква, плю́скла ’клоп, Acanthia lectularia’ (Бес.; астрав., воран., свісл., Сцяшк. МГ; Сержп. Грам.; Сл. ПЗБ; карэліц., Шатал.; Жд. 2; Скарбы), ст.-бел. плюска, плюсква ’тс’ (XVII ст.) — са ст.-польск. pluskwa, pluska ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 143), якія, паводле Банькоўскага (2, 613), узыходзяць да plusk, pluskanie < прасл. *plʼuskati > бел. плю́скаць3 (гл.).