Плюш ’тканіна з ворсам, вышэйшым, як у аксаміце’ (ТСБМ; в.-дзв., Сл. ПЗБ), плю́шаўка ’плюшавы жакет’ (Жд. 1; Сцяшк. Сл.), плюшаві́к ’тс’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ; Сл. Брэс.). Новае (з пач. XX ст.) запазычанне з рус. плюш, якое з ням. Plüsch (з XVII ст.) < франц. pluche, peluche (XVI ст.) < (se) pelucher ’калмаціць’ < італ.-лац. pilūccāre < лац. pilus ’волас’ (Фасмер, 3, 290; Банькоўскі, 2, 613). Параўн. таксама больш старое запазычанне пліс (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)