Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Пагі́рдзіцца ’памерці’. Параўн. дырдзіцца ’выцягваць ногі пры смерці’ (Касп.), ’здыхаць’ (вілен., Лаўчутэ, Балтызмы, 108), палес. згʼирдицца, згʼирджувацца ’тс’ (Лысенка, СПГ). Паводле Лаўчутэ (СБ, 109), з літ. dirdintis ’здыхаць, дайсці да канца жыцця’ < ЛгІ( ’лупіць, драць, знімаць скуру, кожу’. Гл. яшчэ дырда.

Пагно́й ’угноенае месца, зямля’ (Нас., Др.-Падб., Гарэц., Шн. 2, Мат. Гом., Сл. ПЗБ) і погнби ’тс’ (ТС), ’загароддзе (участак)’ (Сцяшк. Сл.), ’угнойванне, гной’ (Юрч.), погнбиполе, якое не засявалася некалькі гадоў’ (КЭС, палес.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад пагноіць Згнаіць (гл. гной). Але параўн. польск. pognoić, pognoj.

Пагно́йка ’шампіньён’ (Шат., Сл. ПЗБ), пагно́йка, пагно́йнік ’тс’ (Сцяшк. Сл., Сл. ПЗБ). Да гной (гл.).

Пагню́сіць ’зрабіць нягодным, сапсаваць (Сцяшк.), ’замуціць (воду)’ (Дзімітр., Шн., навагр.). Гл. гнусны.

Паго́да ’надвор’е’ (ТСБМ, Касп., Бяльк., Яруш., Клім.), пого́да ’тс’ (Сл. ПЗБ), ’добрае надвор’е’ (ТСБМ, Гарэц., Шат., Мал., КЭС. віл., Янк. БП, ТС, Клім., Інстр. II). Рус. пого́да ’надвор’е’, укр. пого́да ’надвор’е; добрае надвор’е; бура, дождж, снег; пагадненне; міравая’, польск. pogoda ’надвор’е’, чэш., славац. pohoda ’добрае надвор’е; спакой, душэўны камфорт’. У дыялектах заходніх і ўсходніх моў значэнні мяняюцца ад ’добрае надвор’е’ праз нейтральнае ’надвор’е’ да ’дрэннае надвор’е, непагода’ (гл., напр., Талстой, ВЯ, 1963, № 1, с. 33 і наст.). Да год (гл.) (Фасмер, 1, 426).

Паго́дкі ’памінкі праз год’ (Мат. Гом., Інстр. II). Суфіксальнае ўтварэнне ад прыназоўнікавага словазлучэння па году з суф. ‑к. Гл. го́д.

Паго́н1 ’дарога, па якой гоняць жывёлу на папас’ (ТСБМ, Янк. 1, 3, Некр., Сл. ПЗБ), ’агароджанае месца ў лесе ці ў полі’ (ДАБМ, 78), ’паша’ (Мат. Гом., Федар. VII, 246), ’статак, чарада’ (Федар. VII, 246; Сл. ПЗБ), пагу͡он ’статак’ (Сл. ПЗБ), паго́ня ’паша, выган’ (Нас., Жд. 2), паго́нка ’агароджаны прагон для жывёлы’ (Нар. сл.). Рус. пск. пого́н ’выган’, балг. по́ган ’частка поля, якая вызначана баразной’, пъго́н ’прамавугольны ўчастак поля, які абходзяць пры ворыве’, серб.-харв. pógon ’мера зямлі’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад pogoniti або ад pogъnati з іншай апафанічнай ступенню. Параўн. яшчэ гон, гоні — палескія земляробчыя тэрміны. Агляд бяспрэфіксных слав. форм ад гнаць гл. Фасмер, 1, 436; Выгонная, Лекс. Палесся, 52.

Пагон2 ’парасткі на дрэве’ (Янк. 3., Сцяшк. Сл., Інстр. II, 14). Да гнаць; параўн. рус. пого́н ’познія усходы, новыя парасткі хлеба пасля позніх дажджоў’.

Паго́н3 ’наплечны знак адрознення’ (ТСБМ). Новае запазычанне з рус. пого́н ’тс’. У рус. мове паводле КЭСРЯ (346) лексіка-семантычнае ўтварэнне на базе пого́н ’прыстасаванне (паласа, дужка, скаба, рамень, нашыўка і г. д.) для замацавання якога-н. прадмета’, якое ў сваю чаргу — бязафіксны дэрыват ад погонять. Такім чынам, погон, уласна, палоскі, нашыўкі для замацавання эпалетаў. Узвядзенне да польск. *pogon < ogon ’хвост’ (Грот, Фил. Раз., 445) Фасмер (3, 295) лічыць сумніцельным.

Паго́ніч ’паганяты’ (Федар. VI). Рус. паўдн. пого́нич, укр. пого́нич, ст.-рус. погоничь ’вознік; зборшчык падаткаў’ (XI, XIII стст.), славен. pogonič ’паганяты’ і г. д. Прасл. pogoničь < pogoniti (гл. гнаць) з суф. ‑čь (SP, 1, 102).

Паго́ныч (пагоныш) ’птушка’ (Мат. Гом.). Рус. погоныш ’пастушок, малая балотная курачка’ («свищет по-пастушьи» — Даль). Да гнаць, паганяць: рускі сінонім тлумачыць матывацыю назвы.

Паго́нь ’хуткі рост’ (Сцяшк. Сл.), погоня ’адросткі’ (ТС). Да гнаць (гл.).