Паго́ніч ’паганяты’ (Федар. VI). Рус. паўдн. пого́нич, укр. пого́нич, ст.-рус. погоничь ’вознік; зборшчык падаткаў’ (XI, XIII стст.), славен. pogonič ’паганяты’ і г. д. Прасл. pogoničь < pogoniti (гл. гнаць) з суф. ‑čь (SP, 1, 102).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)