Паго́да ’надвор’е’ (ТСБМ, Касп., Бяльк., Яруш., Клім.), пого́да ’тс’ (Сл. ПЗБ), ’добрае надвор’е’ (ТСБМ, Гарэц., Шат., Мал., КЭС. віл., Янк. БП, ТС, Клім., Інстр. II). Рус. пого́да ’надвор’е’, укр. пого́да ’надвор’е; добрае надвор’е; бура, дождж, снег; пагадненне; міравая’, польск. pogoda ’надвор’е’, чэш., славац. pohoda ’добрае надвор’е; спакой, душэўны камфорт’. У дыялектах заходніх і ўсходніх моў значэнні мяняюцца ад ’добрае надвор’е’ праз нейтральнае ’надвор’е’ да ’дрэннае надвор’е, непагода’ (гл., напр., Талстой, ВЯ, 1963, № 1, с. 33 і наст.). Да год (гл.) (Фасмер, 1, 426).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)