Мазе́па 1 ’плакса, размазня’ (Янк. 3.; нараўл., Мат. Гом.), мазёпа ’капрызніца’ (ТС). Утворана ад мазаць (гл.) пры дапамозе суфікса з экспрэсіяй асуджэння ‑еп‑а (Сцяцко, Афікс. наз., 39). Сюды ж мазэпка, мазэпчык ’мурза, хлопчык або дзяўчынка з брудным тварам’ (Нас.), мазэпа ’неахайны, нязграбны’, ’страшыдла’ (Нас., Чач.), а таксама мазепа ’непрыгожая, шыракатварая, з вялікімі рысамі твару жанчына’ (Растарг.) і мазэпа ’хара, морда’ (Мал.).
Мазе́па 2, мазэпа (зневаж.) ’разява, разявака’ (стаўбц., Жыв. сл., карэліц., З нар. сл.) — да мазаць ’рабіць промахі’.
Мазёк! ’пра няўмелае мазанне’ (мсцісл., Нар. лекс.) — гукапераймальнае слова ад мазаць (гл.). Канцавое ‑к‑ замест ‑х‑ (як, напр., пялёх!), відавочна, пад уплывам слова мазок.
Мазжачок ’аддзел галаўнога мозга ў патылічнай частцы галавы’ (ТСБМ), укр. мо́зочок, польск. móżdżek. Бел. лексема запазычана з рус. мозжечок. Да мозг (гл.).
Мазі́дла ’мазь’ (капыл., Нар. словатв.; чэрв., Сл. ПЗБ) з польск. mazidło ’мазь для націрання’. Да ма́заць (гл.).
Мазі́ла 1 ’хто няўмела піша, малюе’, ’хто часта робіць промахі ў стральбе, гульні’ (ТСБМ, капыл., Нар. словатв.). Да ма́заць (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 42), Карскі (2–3, 24–25), Слаўскі (SP, 1, 104).
Мазі́ла 2, мазі́ло, мазі́лка ’кавалачак сала або тлушчу для падмазвання патэльні’ (Вешт., Касп.), (пагард.) ’мазь, замазка’ (З нар. сл., ТС), укр. мазило ’матэрыял, якім мажуць’, ’прыстасаванне, якім мажуць’, рус. наўг., цвяр. мазила ’румяна’, польск. mazidło ’мазь’, славен. mazílo ’мазь’, ’хабар’; макед., балг. мазило ’мазь’, ’змазка’. Прасл. mazidlo, якое ўтворана ад mazati > ма́заць (гл.). (Карскі 2-3, 24; Сцяцко, Афікс. наз., 42; Слаўскі, SP, 1, 113).
Ма́зіцца ’румзаць’ (слонім., Жыв. сл.) утворана ад нематываванага мазаць, ‑цца пры дапамозе суфікса другасных гукапераймальных дзеясловаў ‑iti (sę) (гл. Слаўскі, SP, 1, 48).
Ма́зкасць ’уласцівасць мазлівага’ (ТСБМ) — новаўтварэнне ад мазкі і суф. ‑асц‑ь (Сцяцко, Афікс. наз., 137).
*Мазкаўто́ўня, мозгото́ўня, мошкотоўня ’галава’ (ТС). У выніку кантамінацыі лексем мазгатня́ і мазгаўня (гл.).
Ма́зкі ’аб які можна запэцкацца’, ’які лёгка пэцкаецца, маркі’ (ТСБМ — прыметнік, утвораны ад асновы maz‑ > мазь (гл.) і суф. ‑ъk(jь)).
Мазлі́вы ’маркі, які лёгка пэцкаецца’ (ТСБМ; дзярж., Жыв. сл.) — рэгіянальнае ўтварэнне ад асновы маз‑ і суф. ‑лів‑ы. Аднак тураў. мазлі́ву мае іншую семантыку — ’капрызны, спешчаны’ (ТС). Гл. маза 2.