Мазгатня́ ’галаваломная, заблытаная справа’ (Нас.) утворана ад мазгатаць (гл.) і суф. ‑н‑я (з экспрэсіяй непахвальнасці), як і мазгаўня́, балбатня́, калатня́, буркутня́, траскатня́ (Сцяцко, Афікс. наз., 89).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)