Мазе́па1 ’плакса, размазня’ (Янк. 3.; нараўл., Мат. Гом.), мазёпа ’капрызніца’ (ТС). Утворана ад мазаць (гл.) пры дапамозе суфікса з экспрэсіяй асуджэння ‑еп‑а (Сцяцко, Афікс. наз., 39). Сюды ж мазэпка, мазэпчык ’мурза, хлопчык або дзяўчынка з брудным тварам’ (Нас.), мазэпа ’неахайны, нязграбны’, ’страшыдла’ (Нас., Чач.), а таксама мазепа ’непрыгожая, шыракатварая, з вялікімі рысамі твару жанчына’ (Растарг.) і мазэпа ’хара, морда’ (Мал.).

Мазе́па2, мазэпа (зневаж.) ’разява, разявака’ (стаўбц., Жыв. сл., карэліц., З нар. сл.) — да мазаць ’рабіць промахі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)