Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Кі́стка1 ’кутас’ (Мат. Маг., Бялвк.). Гл. кістка2.

Кі́стка2 ’гронка’ (Сл. Эп.-Шып.). Гл. кіста, кісць.

Кі́сцень1 ’тс’ (Сл. паўн.-зах., Грыг.). Гл. кіста, кісць.

Кі́сцень2 ’від зброі’ (ТСБМ). Праз рус. кистень з каз., тат. kistän ’друк, палка’. Аднак значэнне рускага, беларускага, украінскага і польскага слоў не адпавядае імавернай цюркскай крыніцы (’кароткая палка з металічным шарам на адным канцы і з пятлёй на другім для надзявання на руку’). Такі від зброі ў старапольскай мове меў іншую назву таксама цюркскага паходжання basalyk. Польск. kiścień — запазычанне з усходнеславянскіх моў, але ст.-бел. кестень, кістень (з 1540 г.) насуперак Булыку (Запазыч., 153) запазычана са ст.-польск. kiešcień, як аб гэтым сведчыць вакалізм (параўн. Слаўскі, 2, 175–176).

Кі́сці1 ’кутасы’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. кісці2.

Кі́сці2 ’суквецці’ (Сцяшк.). Гл. кіста.

Кі́сцік ’сцябло’ (Сл. паўн.-зах.). Да кіста (гл.).

Кісць ’частка рукі’ (ТСБМ). Укр. кисть, рус. кисть ’тс’, а таксама ’гронка, пэндзаль’, ст.-слав. кисть ’пучок, гронка’, балг. киска ’букет, пучок’, серб.-харв. ки̏ст ’пэндзаль’, славен. kist ’тс’, польск. kiść ’пучок, гронка’, чэш. kyst ’пучок, вязка, букет’, славац. kysť ’кутас, мяцёлка, гронка’. Агульнапрынята прасл. kystь узводзіць да *kyt‑tь, якое паходзіць ад kyta (гл. кіта) ’гронка, мяцёлка, пучок, кутас’ (Фасмер, 2, 240; Слаўскі, 2, 176–177; ЕСУМ, 2, 438).

Кісяя́ ’паркаль’, рус. кисея, якое, магчыма, з тур. käsi ’раскроеная матэрыя’ (Фасмер, 2, 239).