Кісць ’частка рукі’ (ТСБМ). Укр. кисть, рус. кисть ’тс’, а таксама ’гронка, пэндзаль’, ст.-слав. кисть ’пучок, гронка’, балг. киска ’букет, пучок’, серб.-харв. ки̏ст ’пэндзаль’, славен. kist ’тс’, польск. kiść ’пучок, гронка’, чэш. kyst ’пучок, вязка, букет’, славац. kysť ’кутас, мяцёлка, гронка’. Агульнапрынята прасл. kystь узводзіць да *kyt‑tь, якое паходзіць ад kyta (гл. кіта) ’гронка, мяцёлка, пучок, кутас’ (Фасмер, 2, 240; Слаўскі, 2, 176–177; ЕСУМ, 2, 438).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)