Ске́пня ‘касцёр дроў’ (лях., ЛА, 1). Да скяпаць (гл.).
Ске́псціць ‘схібіць, памыліцца’, ске́псьціцца ‘блажэць, пагаршацца’ (Ласт., Некр. і Байк.), ске́псіцца ‘сапсавацца’ (Касп.), ске́пціцца ‘тс’ (карэліц., Нар. словатв.). Да кепскі, кепска (гл.).
Скергата́ць, скергета́ць, скіргета́ць, скаргата́ць ‘скагатаць, прарэзліва крычаць (пра птушак, жаб)’, ‘адрывіста смяяцца’ (ТС), 3 ас. адз. л. скерге́чэ, скіргі́чэ, скрыге́чэ (пра сароку) (ЛА, 1). Параўн. рус. скрегота́ть, вынік метатэзы кре — кер, скра — скар, гл. скрыгатаць.
Скердзь, скерць ‘галоўны пастух’ (гродз., тальм., трак., Сл. ПЗБ), скерць ‘авечы пастух’ (Сцяшк. Сл.), ст.-бел. скердь (skierdź) ‘наёмная праца’ (Яблонскіс), польск. дыял. skʼercʼ ‘вясковы пастух, старшы пастух’. Выводзяць з літ. skėr̃džius, ker̃džius ‘пастух’, што ўзыходзіць да і.-е. *kerdh‑ ‘чарга, стойла, статак’ (Фрэнкель, 242; Сабаляўскас, LKK, 12, 7 і наст. Лаўчутэ, Балтизмы, 33). Анікін (Опыт, 279) мяркуе пра польскае пасрэдніцтва, што патрабуе дадатковай аргументацыі.
*Ске́рыць: скі́рыты зу́бы ‘абы-чаго смяяцца’, скі́рыцца ‘тс’ (кам., З нар. сл.). Варыянтнае ўтварэнне да шчэ́рыць зубы, гл. шчэрыць, параўн. таксама шке́рыць ‘усміхацца, шчэрыць зубы’ (гл.). Паводле Векслера (Гіст., 92), skʼ у пачатку слова з’явілася ў паўднёварускіх гаворках у выніку змены спалучэння scʼ, што паходзіць з першапачатковага sk (прасл. < *skoair‑) параўн. макед. церн се ‘касавурыцца, пазіраць скоса’, чэш. ceriti zuby ‘скаліць зубы’.