*Ске́рыць: скі́рыты зу́бы ‘абы-чаго смяяцца’, скі́рыцца ‘тс’ (кам., З нар. сл.). Варыянтнае ўтварэнне да шчэ́рыць зубы, гл. шчэрыць, параўн. таксама шке́рыць ‘усміхацца, шчэрыць зубы’ (гл.). Паводле Векслера (Гіст., 92), skʼ у пачатку слова з’явілася ў паўднёварускіх гаворках у выніку змены спалучэння scʼ, што паходзіць з першапачатковага sk (прасл. < *skoair‑) параўн. макед. церн се ‘касавурыцца, пазіраць скоса’, чэш. ceriti zuby ‘скаліць зубы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)