Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

По́тра ’сумесь ячнай саломы і сена’ (Сцяшк. Сл.), лотра, путра ’пацяруха’: ceno перасохла, і багато лотры насыпалосо (Мат. Гом., ТС). Утворана ад пацерці (< по- і г©ерці, гл.), параўн. пацяруха, потруха (гл.).

По́трох ’вантробы’ (ТС), лотрах! ’тс’ (Сцяшк. Сл.). Гл. патроху.

По́труха. Гл. лотра, труха.

По́туль ’датуль, да таго месца, да таго часу’ (Янк. 1; Сцяшк. Сл.). Гл. патуль.

По́тым ’праз некаторы час’ (ТСБМ, Шпіл., Нас., Касп., Сл. ПЗБ), по́том (ТС), по́тымака ’тс’ (Сцяшк. Сл.), ст.-бел. потымъ, потомъ ’тс’, рус. пото́м, укр. по́тім, чэш., славац. potom, славен. potȅm, серб.-харв. pòtom, макед. дыял. потом, в.-луж. potom, н.-луж. pótom. Утворана ў выніку зрашчэння прыназ. по- (гл. па‑) ’пасля’ і ўказ. займ. той (гл.), М. скл. тым (*tъjь > ст.-бел. тый), варыянт том.

По́тырч, по́тарч ’стаўма, старчком’, ’тварам уніз’ (ТСБМ). Ад по- (< *ро) і тырча́ць (гл.), параўн. тырчма́, тарчма́, тырчко́м ’стаўма’, ’у вертыкальным становішчы’. Да гукапераймальнага кораня *tъrk‑ (Фасмер, 4, 83).

По́тыч1 потычкам ’уніз галавой’ (лях., чэрв., Сл. ПЗБ; Нікан.), ’потырч’ (Мат. Гом.; Ян.), ’спатыкнуўшыся, потырч’ (Сцяшк. Сл.), укр. потич ’спатыкаючыся’, ’уніз галавой’. Ад по- і тыкаць ’пароць чым-небудзь’ (гл.).

По́тыч2, потыче ’тычкі’ (ТС). Ад по- і тыкаі(ь (гл.). Параўн. патык.